Экс-менеджар канала «Беларусь 2». У офісе Вольга вяла афіцыйнае справаводства, адсочвала выкананне дамоваў і г.д. яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспадстаўнага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе забастоўкі далучыліся і многія супрацоўнікі «БТ».
Паводле наяўных звестак, 7 сакавіка адбыўся першы допыт, а яшчэ праз два дні Вользе Гладкай выставілі папярэдняе абвінавачванне за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Яе апазналі па фатаграфіях і відэазапісах з пратэстаў. Іх рабіў хлопец Кацярыны на свой мабільны тэлефон. Пасля файлы захоўваў на ноўтбуку, які падчас затрымання быў выняты сілавікамі.
Жанчына поўнасцю прызнала віну і раскаялася ў зробленым.
Кацярына броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Зыходзячы з інфармацыі, за ёй сачылі і затрымалі каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус. Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Зараз яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гродна.
39-гадовая Ірэна — спецыяліст Менскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, яе затрымалі летам 2022 года. Вядома, што ў жанчыны 4 непаўнагадовых дзяцей. Клявец інкрымінавалі чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса.
Вырак суда 28.03.2023
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.