Апошнія 11 гадоў Сяргей быў намеснікам дырэктара па камерцыі ў сталічным офісе «Ізакам Пласт».
Для Дзятлаўшчыны група кампаній «Ізакам» і «Ізакам Пласт» - гэта важны завод. Прадпрыемства вырасла на месцы закінутага завода драўляных канструкцый і ператварылася ў гіганта, дзе працуюць 270 чалавек - вялікая лічба для райцэнтра.
Там выпускаюць гнуткія ізаляваныя трубы, якія экспартуюцца ў Расію і выкарыстоўваюцца ў дзяржпраграмах. У 2025 годзе, калі Сяргей ужо быў пад пераследам, кампанія атрымала ўзнагароду "Лідэр энергаэфектыўнасці".
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дачка палітвязня журналіста Кірылы Пазняка. Дзяўчыну затрымалі разам з бацькам чацвёртага верасня 2025 года. Спачатку Яніну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а праз некалькі дзён ёй прад'явілі крымінальнае абвінавачанне і перавялі ў следчы ізалятар №1.
На 20-гадовую Яніну Пазняк пачалі крымінальную справу за ўзаемадзеянне з "экстрэмісцкім фарміраваннем".
Чацвёртага верасня, у дзень затрымання Кірылы Пазняка і Яніны Пазняк, рашэннем Камітэта дзяржбяспекі Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем" быў абвешчаны YouTube-канал "Платформа 375", а таксама афіляваныя з ім акаўнты ў сацыяльнай сетцы TikTok. Паводле КДБ, "экстрэмісцкай дзейнасцю" займаецца "група грамадзян з ліку прадстаўнікоў фармавання", Кірыл Пазняк быў згаданы як арганізатар.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.
Вырак суда 26.06.2026
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Кірыл нарадзіўся ў Гомелі, паступіў у ПалесДУ на факультэт банкаўскай справы. Займаўся абаронай правоў студэнтаў і неўзабаве быў выключаны з унівэрсытэту.
Апошнія гады працаваў спецыялістам па маркетынгу ў Менску.
Сяргей быў затрыманы зімой 2025 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", і ў кастрычніку таго ж года прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда дата невядомая
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 500 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.