Фольк-спявачка. Як мяркуецца, дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 20-га года, а таксама ў публічным асуджэнні расійскай агрэсіі супраць Украіны. Не выйшла пасля сутак з Акрэсціна, была пераведзена ў турму Жодзіна.
Лагіст ТАА "Газцеплагандаль". Паводле матэрыялаў абвінавачання , Аляксей у Мінску, "выкарыстоўваючы ў якасці пратэстнай сімволікі палатно бел-чырвона-белага колеру, рухаўся па праспекце Незалежнасці, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікам міліцыі". Пазней яго апазналі на фатаграфіях і затрымалі.
Яе затрымалі нібыта за паклёп у дачыненні да дзейнай улады. У жанчыны дома правялі ператрус, дасталі тэлефоны ў яе і яе дзяцей.
Жанчыну першыя дні ўтрымлівалі ў ізалятары. За адмову запісаць "пакаянае відэа" на яе аказвалі ціск: ноччу ў камеры не выключалі святло, будзяць і перашкаджалі спаць, забіралі матрац, днём не дазвалялі сядзець на ложку. Потым Віторы змянілі меру стрымання на хатні арышт да суда.
Вікторыя гадуе траіх дзяцей, малодшаму сыну чатыры гады.
Вадзіма затрымалі 27 красавіка 2023 года, але ўжо 30 красавіка перавялі да суда пад хатні арышт.
Па матэрыялах абвінавачання , Вадзім Смалеўскі 2 сакавіка 2022 года, са сваёй асабістай старонкі “Вконтакте” у чаце “Выява свастыкі. Незалежная Украіна група ВМС-17" з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады і прэзідэнта, які размясціў выяву Лукашэнкі і службовых асоб РФ, якія зневажаюць іх гонар і годнасць і з'яўляецца абразлівым у адносінах да А.Лукашэнкі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.