Юрый быў асуджаны па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
Аляксандр больш за 15 гадоў адпрацаваў у МНС. Перад затрыманнем быў камандзірам аддзялення ў часці №7 у Гродне. Ён быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Пасля гэтага Аляксандра звольнілі і абавязалі выплаціць сем тысячаў беларускіх рублёў па кантракце.
У жніўні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па крымінальных артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "абраза Лукашэнкі" за каментары, пакінутыя ў тэлеграм-каналах, прызнаных экстрэмісцкімі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзімір быў прызнаны вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале на адрас міліцыянта.
Увесну 2021 года адбылося судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення жорсткасці рэжыму пакарання, па выніках якога Уладзіміра ўлетку таго ж года перавялі з папраўчай установы адкрытага тыпу ў калонію.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў прызнаны вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментары, пакінутыя ў сацыяльнай сетцы "УКантакце". Па яго крымінальнай справе пацярпелымі прызнаны 9 прадстаўнікоў органаў улады.
У лістападзе 2021 года адбылося судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення жорсткасці рэжыму пакарання, па выніках якога Алега перавялі з папраўчай установы адкрытага тыпу ў калонію.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Руслан быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню", і ў студзені 2022 года асуджаны за каментар, якім, паводле версіі абвінавачання, "заахвочваў іншых грамадзян да гвалтоўных супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку з прымяненнем зброі".
У жніўні 2022 года над Русланам адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па артыкулах "здзек з дзяржаўных сімвалаў" і "абраза прадстаўніка ўлады". У сукупнасці яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры з паловай гады.
Вызвалены ў снежні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Аксана, настаўніца музычнай школы ў Лідзе, была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У чэрвені 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле "распальванне варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў ліпені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Артур быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «здзек з дзяржаўных сімвалаў» і «хуліганства», і ў кастрычніку 2021 года прызнаны вінаватым. Яго абвінавацілі ў тым, што ноччу ў чэрвені 2021 года ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, намаляваў на камені тры палосы ў бел-чырвона-белым спалучэнні і сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка адной з дзяржаўных устаноў раённага цэнтра.
Вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзімір, экс-дарадца Віктара Бабарыкі і сябра праўлення банка з 2006 па 2020 год, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік "Белгазпрамбанка", аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Зміцер, сябар кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» і «ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанка», аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Зміцер, былы супрацоўнік юрыдычнага аддзела «Белгазпрамбанка», быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» і «ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанка», аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Антон, былы супрацоўнік юрыдычнага аддзела "Белгазпрамбанка", быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік "Белгазпрамбанка", аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Аляксей, акцыянер кампаніі "ПрыватЛізінг", быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік "Белгазпрамбанка", аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Андрэй, акцыянер кампаніі "ПрыватЛізінг", быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік "Белгазпрамбанка", аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Вольга, старшыня назіральнай рады страхавой кампаніі «Кентаўр», была затрыманая ў чэрвені 2020 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» і «ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанка», аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалена з-пад варты ўвосень 2021 года.
