Ілля Лукашэнка і Анатоль Чурыкаў былі асуджаныя да калоніі (на які тэрмін - невядома). Пра прысуд стала вядома з артыкула бярозаўскай раёнкі, яна напісала пра тое, што 10 бярозаўцаў асуджаныя на тэрміны ад 1 да 3 гадоў калоніі.
Па дадзеных праваабаронцаўІлляна волі .
Вырак суда 19.08.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зміцер быў затрыманы і асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле версіі абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Дзмітрый, «знаходзячыся на праезнай частцы і дзейнічаючы ў групе асоб, выкрыкваў лозунгі, дэманстраваў бел-чырвона-белыя палотны, наўмысна перашкаджаў руху транспарту і працы арганізацый, якія прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях. прадстаўнікоў улады».
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
Яўген быў асуджаны вясной 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем.
Выйшаў на волю ў пачатку красавіка 2026 года.
Вырак суда 21.05.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў асуджаны па двух артыкулах крымінальнага кодэкса. У 2025 годзе адбылося судовае пасяджэнне "Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змяненні ўмоў рэжыму".
У лютым 2026 года выйшаў на волю.
Вырак суда 22.05.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Анжэла разам з мужам была прызнана вінаватай у жніўні 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Прыгавор па справе невядомы.
27 лістапада 2024 года адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», па выніках якога Анжэлу прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, яна была вызвалена восенню 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей служыў у вайсковай часці 7404 у Баранавічах, дзе прайшоў шлях ад камандзіра роты да камандзіра часці. У 2013 годзе стаў намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў, адказваючы за ідэалогію і кадры; таксама праводзіў экскурсіі па калоніях для дзяржаўных СМІ і ўзаемадзейнічаў з Беларускай праваслаўнай царквой. На мяжы 2018-2019 гадоў пайшоў у адстаўку і ў студзені 2019 года зарэгістраваўся ў Мінску як індывідуальны прадпрымальнік у сферы посуточной арэнды жылля.
Сяргей разам з жонкай быў прызнаны вінаватым у жніўні 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
27 лістапада 2024 года адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прысуд невядомы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 06.08.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Генадзь быў змешчаны ў СІЗА задоўга да суда, знаходзіцца пад вартай з канца красавіка-2024. Пра мужчыну пісалі СМІ ў 2021 годзе, паколькі ў яго дома на балконе спачатку была выява бел-чырвона-белага сцяга, а потым герба «Пагоні» (і з-за гэтага да мужчыны праяўлялі ўвагу сілавікі).
Дома мужчыну чакаюць 2 непаўналетнія дзіцяці.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў лютым 2025 года.
Вырак суда 24.07.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Братоў Авярчукоў затрымалі на пачатку чэрвеня. Пра гэта паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. На пакаянным відэа мужчыны гавораць, што 10 жніўня 2020-га года знаходзіліся ў Брэсце на акцыі пратэсту.
Таксама па гэтай справе праходзяць Алег Літвінчук і Аляўціна Гудкова. Затрыманы таксама ягоны брат Мацвей.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.