Паводле матэрыялаў справы, магіляўчанін у лістападзе 2021 года адрэагаваў на публікацыю ў адной з суполак, якая «змяшчала выяву і пісьмовы тэкст у ненарматыўнай форме з негатыўнай ацэнкай» Аляксандра Лукашэнкі.
Вядома, што абвінавачаны прызнаў сваю віну і «шчыра раскаяўся».
Вырак суда 09.01.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
28-гадовы жыхар Барысава. Яму інкрымінавана садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Генпракуратара адзначае, што барысаўчаніна прызналі вінаватым у тым, што ён распрацаваў праграмнае забеспячэнне, якое дазваляла шыфраваць файлы на кампутары карыстальніка, а 18 студзеня 2023 года ён адправіў у чат-бот "Кіберпартызан" распрацаваную ім праграму.
28 студзеня ён адправіў "Кіберпартызанам" "інструкцыю для актывацыі праграмы, якая з'яўлялася наборам драйвераў для распрацоўкі праграмнага забеспячэння з мэтай фільтрацыі файлавай сістэмы".
У судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну.
Вырак суда 11.11.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд над Антонам Кончыцам скончыўся 9 кастрычніка. Яго вінавацілі ў»садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Прысуд, як і сутнасць абвінавачанняў, невядомыя.
Вырак суда 09.10.2024
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, свісталі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку» . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Вырак суда 07.10.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.