24.01.23 была затрымана дома ў прысутнасці дзяцей за ўдзел у маршы ў г.Фаніпаль 14.08.20. У віну ставілася тое, што Дыяна ішла з белым шарам і наступіла на праезную частку. У чэрвені пасля перадачы справы ў суд, яго вярнулі з патрабаваннем узбудзіць па арт. 368, хоць да гэтага следства не выявіла складу злачынства па гэтым артыкуле.
Дзяніса затрымалі 6 чэрвеня 2023 года на працоўным месцы - ён жыў і працаваў у Мінску. Пасля хлопца пакаралі 13-сутачным арыштам па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля адбыцця арышту са зняволення Дзяніс так і не выйшаў на яго склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, але ўжо па артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства). Адбыўшы другі тэрмін, Дзяніс так і не выйшаў на волю. Ягоным сваякам паведамілі, што 30 чэрвеня хлопца перавялі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у ІЧУ на Акрэсціна і абвінавачваюць яго па ч. 1 арт. 342 КК РБ.
Дар'я Карабліна была затрымана 21 чэрвеня 2023 г. па абвінавачанні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх.
Вядома, што да затрымання Дар'я працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю на Беларускім металургічным заводзе.
Вырак суда 04.08.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.