Падрабязнасці справы сталі вядомыя з апублікаванага прысуду . Там пазначана, што Івана Вацлававіча трымалі тры дні пад вартай з 10 ліпеня 2023 г., а потым перавялі пад хатні арышт. З-пад хатняга арышту яго вызвалілі толькі пасля абвяшчэння прысуду 22 жніўня.
Прэтэнзіі да пенсіянера заключаліся ў тым , што ён у сацсетцы «Аднакласнікі» адзначыў як упадабаную адну публікацыю. У той публікацыі абвінавачанне выявіла нібыта несправядлівыя дадзеныя аб тым, што А.Лукашэнка мае дачыненне да злачынстваў трох відаў («акт тэрарызму», «забойства», «перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў»).
Аляксандр Іокша-бацька дваіх непаўналетніх дзяцей, займаецца рамонтнымі і будаўнічымі работамі. Да суда знаходзіўся пад вартай.
Аляксандр Іокша ў Мінску прыняў удзел у маршы пратэсту ў 2020 годзе. , што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту і нанясенні яму матэрыяльнага ўрону на суму 33 771 рубель 63 капейкі".
Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў некалькіх пратэстных акцыях у Менску, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Яго апазналі па фота і відэазапісах, якія той рабіў падчас мітынгаў. Здымкі знайшлі ў тэлефоне Вадзіма падчас затрымання.
Вадзім Мірончык мае сярэднюю адукацыю, працуе дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.