Дзяніс быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей, лідэр мінскай рок-групы «Бандэроль», аўтар музыкі і тэкстаў песень, быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Менску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лютым 2023 года яго прызналі вінаватым у напісанні каментароў пра сілавікоў, праўладных актывістаў і Лукашэнку па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза Лукашэнкі», а таксама паводле артыкула «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла 16 жніўня 2020 года ў Мінску.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Арсеній быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Юлія была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У ліпені 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Дзмітрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, выплаты буйнога штрафу і маральнай кампенсацыі.
У лютым 2023 года адбылося судовае паседжанне, па выніках якога Дзмітрыя перавялі ў калонію.
Вызвалены восенню 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Рыгор быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці", "абраза Лукашэнкі" і "заклікі да санкцый", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў лютым 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Максім быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Юрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сцяпан быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
Цімур быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лістападзе 2024 года Цімур быў асуджаны паўторна па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу. Тэрмін пазбаўлення волі па гэтым прыгаворы склаў тры гады з улікам раней адбытага тэрміну, у выніку чаго Цімуру заставалася адбыць шэсць месяцаў.
Вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Яўген быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі. Яўген віну ў судзе не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксей быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Кірыл быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Зімой 2023 года пачаўся разбор па справе. Першапачаткова было вядома, што Кірыл абвінавачваўся па артыкулах «заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «абраза Лукашэнкі». Аднак пазней стала вядома, што суд разглядаў толькі абвінавачанне па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У лютым 2023 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Выкладчыкі
Эма была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года Эме змянілі меру стрымання і перавялі з СІЗА пад хатні арышт.
У лістападзе 2022 года яе прызналі вінаватай паводле артыкулаў «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі» і ўзялі пад варту ў зале суда.
Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што супраць Эмы завялі новую крымінальную справу па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады». Пра гэта стала вядома са зводкі здарэнняў, апублікаванай у мясцовай раённай газеце.
