Намеснік дырэктара па вытворчасці. Затрыманы 26 траўня 2021 года. Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 1 лістапада 2020 года. Мінчаніна затрымалі 26 траўня як памочніка ў арганізацыі акцый пратэсту за тое, што ён даслаў у тэлеграм-канал "Nexta" і "Nexta live" відэа перамяшчэння спецтэхнікі сілавікоў па праспекце Незалежнасці і адправіў паведамленне з назвай спецтэхнікі. Але падчас ператрусу ў Трусава знайшлі каля дзвюх грамаў марыхуаны, якія ён сам выдаў сілавікам пры ператрусе. Трусаў выгадаваў не менш за тры парасткаў з дапамогай абсталявання корпуса персанальнага кампутара, святла і астатнім неабходным абсталяваннем для вырошчвання канопляў. Таксама наркатычнае рэчыва захоўваў у сваім аўтамабілі.
У верасні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пакінуў каментар у сацсетцы пад фота міліцыянера. Вызвалены па падліках праваабаронцаў.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Жыхар Гродна. Супрацоўнік МНС. Быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Аляксандр паставіў лайк пад адным з каментароў.
У канцы лістапада 2021 г. з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксандра з жодзінскай Следчай турмы № 8 у Турму № 1 у Гродне.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс асоб, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а ў верасні – да "экстрэмісцкай".
12 жніўня 2022 года палітвязню прысудзілі 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У адпаведнасці з рашэннем суддзі Гродзенскага абласнога суда, ён таксама павінен выплаціць 50 базавых велічыняў штрафу (1600 рублёў). Вядома, што дзяржабвінаваўца прасіў пакараць палітвязня чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
17.10.2022 вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Жыхар Магілёва. Згодна з матэрыяламі справы, Літвішэнка ў адным з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім, пакінуў у адрас сталічнага міліцыянера слова "брыдасць" ", што органы следства палічылі абразай. У іншым тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім, Аляксандр Литвищенко выкарыстоўваў слова «у адносінах да Аляксандра Лукашэнкі». Цікава, што лінгвістычная экспертыза неадназначна ацаніла гэты выраз магілёўца: эксперт- паказаў, што гэтае слова з'яўляецца абразлівым, падкрэсліўшы, што яно нясе негатыўную адзнаку з выкарыстаннем паніжанай лексікі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны судом Жлобінскага раёна за каментар пра міліцыянта ў тэлеграм-канале. З сакавіка 2021 года адбывае пакаранне.
У чэрвені 2022 года пераведзены ў калонію да канца тэрміну.
03.09.2022 Уладзімір быў вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 30.12.2021 | 11.12. поставлен на учёт как склонный к экстремистской и иной деятельности |
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Асуджаны за каментары з сацсеткі Вконтакте. "Пацярпелыя" - 9 прадстаўнікоў органаў улады. Ніхто на суд не прыйшоў з пацярпелых.
20.10. 2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1, 5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У лістападзе 2021 рэжым быў заменены на больш жорсткі і напрыканцы студзеня 2022 года Алега перавялі ў калонію.
Жыхар Навагрудка. Затрыманы за каментар "Час і нам брацца за зброю".
У студзені 2022 г. Руслан быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
2 жніўня 2022 г. адбыўся яшчэ адзін суд над Русланам Кузьмічом па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Аксана, настаўніца музычнай школы ў Лідзе, была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У чэрвені 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле "распальванне варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў ліпені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Артур быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «здзек з дзяржаўных сімвалаў» і «хуліганства», і ў кастрычніку 2021 года прызнаны вінаватым. Яго абвінавацілі ў тым, што ноччу ў чэрвені 2021 года ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, намаляваў на камені тры палосы ў бел-чырвона-белым спалучэнні і сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка адной з дзяржаўных устаноў раённага цэнтра.
Вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзімір, экс-дарадца Віктара Бабарыкі і сябра праўлення банка з 2006 па 2020 год, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік "Белгазпрамбанка", аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Зміцер, сябар кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» і «ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанка», аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Зміцер, былы супрацоўнік юрыдычнага аддзела «Белгазпрамбанка», быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры» і «ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанка», аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Антон, былы супрацоўнік юрыдычнага аддзела "Белгазпрамбанка", быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік "Белгазпрамбанка", аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
Аляксей, акцыянер кампаніі "ПрыватЛізінг", быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".
Затрыманні пачаліся пасля таго, як Віктар Бабарыка, былы кіраўнік "Белгазпрамбанка", аб'явіў аб намеры балатавацца ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе.
Вызвалены з-пад варты восенню 2021 года.
