Паводле матэрыялаў абвінавачання , Ілля прыняў актыўны ўдзел "у групавых дзеяннях, разам з натоўпам людзей выходзіў на праезную частку аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, разам з іншымі пляскалі ў ладкі гучна крычалі, свісталі, выкрыквалі розныя лозунгі, дэманстратыўна-па-ранейшаму адкрыта адмаўляліся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады”.
Ілля мае вышэйшую адукацыю, удзельнічаў у рэсрубліканскім конкурсе "Бітва розумаў" сярод навучэнцаў прававых класаў.
Міхаіл працаваў у мясцовым леспрамгасе вальшчыкам лесу. У судзе ён тлумачыў , што да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі для правядзення разбору, нібыта па факце заявы, якая паступіла на яго імя. Супрацоўнікаў міліцыі ў кватэру ён не пусціў і размаўляў з імі з балкона. Размову ён запісаў і зафіксаваў дзеянні міліцыянтаў, суправаджаючы відэа ўласнымі выказваннямі, якія змяшчаюць негатыўную адзнаку гэтых супрацоўнікаў са словамі нецэнзурнай лаянкі.
Праз некалькі дзён яго затрымалі і змясцілі да суда пад варту.
Вырак суда 10.11.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 50 базавых велічынь штрафу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Сябра зборнай каманды РБ па самба. Сярэбраны прызёр Кубка Рэспублікі Беларусь па самба. Пераможца, сярэбраны і двухразовы бронзавы прызёр першынства Рэспублікі Беларусь па самба. Удзельнік першынства Свету па самба.
Быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года (на момант удзелу ў акцыях быў непаўналетнім). Пасля 20 сутак на Акрэсціна быў адпушчаны пад даручальніцтва да суда.
Вырак суда 02.11.2023:
1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Да суда жонкі, якія выхоўваюць непаўналетняе дзіця, знаходзіліся пад вялікім закладам - 7 400 і 3 700 рублёў адпаведна.
Паводле матэрыялу справы, 31-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Кірыл Пракопаў і ягоная 28-гадовая жонка, намеснік галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя, Вікторыя, у выходны дзень увосень 2020 года “знаходзіліся і рухаліся па праспекце Незалежнасці, парушалі грамадскі парадак, непадпарадкоўваліся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. , пры гэтым разам з іншымі блакіравалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго адбылося парушэнне працы грамадскага транспарту, чым прычынілі прадпрыемству "Мінсктранс" матэрыяльны ўрон на суму 5 980 рублёў 11 капеек.”
Да суда жонкі, якія выхоўваюць непаўналетняе дзіця, знаходзіліся пад вялікім закладам - 7 400 і 3 700 рублёў адпаведна.
Паводле матэрыялаў справы, 31-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Кірыл Пракопаў і ягоная 28-гадовая жонка, намеснік галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя, Вікторыя, у выходны дзень увосень 2020 года “знаходзіліся і рухаліся па праспекце Незалежнасці, парушалі грамадскі парадак, непадпарадкоўваліся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. пры гэтым разам з іншымі блакіравалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго адбылося парушэнне працы грамадскага транспарту, чым прычынілі прадпрыемству "Мінсктранс" матэрыяльны ўрон на суму 5 980 рублёў 11 капеек.”
Асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Была затрымана пасля таго, як яе запрасілі забраць мабільны тэлефон у РУУС (які не вярнулі пры затрыманні ў 2020 годзе).
Вырак суда 31.10.2023:
2 гады 7 месяцаў абмежавання волі без накіравання.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Як паведамляецца ў судовай пастанове, падчас маршу ён выкрыкваў лозунг "Жыве Беларусь", а таксама " выкарыстоўваў у якасці пратэстнай сімволікі плакат з выявамі асоб з цялеснымі пашкоджаннямі" . Яўген прызнаў віну.
Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Яўген мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік і гадуе дваіх непаўналетніх дзяцей.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.