жыхар Гродна, затрыманы 30 верасня 2021 года разам з жонкай Аленай Ягорычавай па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэкса на працы, па справе Малочнага Свету (марш за 06.09.2020).
27.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Кірыл быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго абвінавацілі па артыкулах "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго абвінавацілі па артыкулах "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Вядома, што падчас утрымання ў ІЧУ Аляксандр падвяргаўся катаванням: яму не давалі матрац, не давалі магчымасці мыцца, нармальна харчавацца і атрымліваць цёплае пітво. У выніку ягоны стан здароўя значна пагоршыўся.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле абвінавачання, Віталь Сайко 23 чэрвеня 2020 года ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй Вольгі Карач з выявай Ігара Вольніча пакінуў каментар, які зневажае гонар і годнасць пацярпелага (са словам “ брыда ”). Тэкст у судовым паседжанні не прыводзіўся.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў 2023 годзе.
Увечары 9 жніўня 2020 года Верасаў разам з Хар'янавым бралі ўдзел у актыўных групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, блакіравалі вуліцы і тым самым перашкаджалі працы грамадскага пасажырскага транспарту і ўстаноў горада. Былі затрыманыя на трое сутак 11 жніўня 2021 года і змешчаныя ў ІЧУ. Да суда абвінавачаныя знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе. Абодва ўзяты пад варту ў зале суда.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў кастрычніку 2023 года.
Жыхар Жлобіна. Увечары 9 жніўня 2020 года Хар'янаў разам з Верасавым прымалі ўдзел у актыўных групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, блакіравалі вуліцы і тым самым перашкаджалі працы грамадскага пасажырскага транспарту і ўстаноў горада. Былі затрыманыя на трое сутак 11 жніўня 2021 года і змешчаныя ў ІЧУ. Да суда абвінавачаныя знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе. Абодва ўзяты пад варту ў зале суда.
29.09.2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны разам з бацькам за расклейванне ўлётак з тэкстам – «Адольф Рыгоравіч Лукашэнка» і «Нам патрэбен труп у адзенні караля, а не жывы прыдурак у руля».
14.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны разам з сынам за расклейванне ўлётак з тэкстам – “Адольф Рыгоравіч Лукашэнка” і “Нам патрэбны труп у адзенні караля, а не жывы прыдурак ля руля”.
09.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Грамадзянін Расіі, жыхар Чабаксар. Затрыманы 1 кастрычніка 2021 года. Абвінавачваўся ў тэрарызме (арт. 289 КК РБ), потым артыкул змянілі. Знаходзіцца пад вартай. Сваякоў у Беларусі няма. Абвінавачваецца ў падпале аўтамабіля кіраўніка камітэта судэкспертыз Аляксея Волкава.
Восенню 2023 года быў экстрадаваны ў Расію з прычыны згоды на ўдзел ваяваць на баку Расіі.
Вырак суда 02.11.2022
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 20.01.2023
прысуд пакінуты без змены.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.