Юры служыў міліцыянерам у Лідскім аддзеле аховы, пасля выхаду на пенсію працаваў ахоўнікам. Калі стала вядома аб распачатым следстве, ён быў вымушаны звольніцца. Арыштавалі Юрыя проста на працоўным месцы ў краме "Еўраопт". Па версіі абвінавачання, на старонцы ў "Аднакласніках" ён размясціў рэпост з крытыкай перадвыбарчай кампаніі і вынікаў выбараў, які палічылі паклёпам на Лукашэнку і прыпісваннем цяжкіх злачынстваў. Той самы матэрыял ён апублікаваў у Telegram-каналах “Крыніца-Chat” і “Іхтыяндры Гродна”. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем. Да прысуду Юры знаходзіўся пад вартай.
Вырак суда 01.06.2023
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
На акцыі пратэсту ў Івацэвічах, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня, агаліў ягадзіцы і паказаў міліцыянтам. За гэта паставілі крымінальны артыкул "Хуліганства". Дакладны прысуд невядомы.
У верасні 2022 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень адбывае тэрмін у ВК №1 .
Аляксей быў затрыманы нібыта за каментары ў тэлеграм і за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Раней яго дадзеныя і скрыншот з яго каментарамі публікавалі ў адным тэлеграм канале, але ён не надаў ім асаблівага значэння.
Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці пасля адбыцця ўсяго тэрміну пакарання.
Вырак суда 23.06.2023:
1.5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.