Інжынер, альпініст. Ён быў затрыманы 11 лістапада, неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам. Анатоль стаў папулярным з-за сваёй заявы ў відэароліку, распаўсюджаным МУС, у якім казаў пра каханне да белага і чырвонага колераў.
Ён быў затрыманы 10 снежня і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту. Але пасля яго адбыцця на волю ён не выйшаў.
Пасля затрымання на праўладных каналах з'явілася «пакаянае відэа», на якім ён казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з ягонай прафесійнай дзейнасцю. Але ў кампаніі затым заявілі, што Мікалай не меў доступу да дадзеных кліентаў.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, аднак стала вядома , што Мікалая Брэдзелева прызналі невінаватым па ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і апраўдалі за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.
Яго абвінавацілі ў выдзяленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогера Антона Матолькі абверг дадзенае абвінавачанне.
Павел быў затрыманы ў сакавіку 2021 года супрацоўнікамі ДАІ на трасе каля Мінска, дзе ў яго машыне былі знойдзены ўлёткі, газеты і стыкеры; паводле звестак Следчага камітэта, былі канфіскаваныя "тысячы асобнікаў пратэстных газет, стыкераў з незарэгістраванай сімволікай і ўлётак". У ведамстве яго адразу пасля затрымання называлі адміністратарам тэлеграм-канала "Атоліна".
На момант затрымання Павел працаваў у прыватнай рэкламнай кампаніі, раней быў відэаінжынерам на тэлебачанні. У 2020 годзе ўваходзіў у штаб кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка.
У студзені 2022 года ён быў асуджаны па абвінавачанні ў вырабе і распаўсюджванні пратэстнай паліграфічнай прадукцыі (улётак, стыкераў, газет), а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах, якія праходзілі ў Мінску ў жніўні-верасні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Бяздомны з Мінска, быў затрыманы за "неаднаразовае парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў". Пра Кутаса вядома, што яго 10 разоў кідалі на "суткі" па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) у 2021 годзе. Пратаколы на яго складалі за плакаты, на якіх звычайна быў намаляваны сцяг БССР і напісаны просьбы аб дапамозе. Але аднойчы яго затрымалі за БЧБ-плакат з тэкстам: "Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагеры і хай жыве Народная Рэспубліка Беларусь". Вядома, што Кутас правёў 22 гады ў месцах пазбаўлення волі.
затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
19.10.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Жыхар Магілёва. Паводле абвінавачвання, Валянцін Лабачоў у чэрвені 2020 года размясціў карцінку ў адным з забароненых тэлеграм-каналаў з надпісам, які носіць, на думку дзяржаўнага абвінавачання, абразлівы характар у адрас Аляксандра Лукашэнкі.
Вырак суда:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў». У снежні таго ж года яго прызналі вінаватым за сарваны сцяг на адной з вуліц Гомеля і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Максім быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў». У снежні таго ж года яго прызналі вінаватым за сарваны сцяг на адной з вуліц Гомеля і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны 20 снежня 2021 года за каментар з ненарматыўнай лексікай у тэлеграм-канале «Баранавічы 97%» у адрас А.Г. Лукашэнку, які быў напісаны 17 верасня 2020 года.
04.03.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Жыхар Мінска. Крымінальную справу на Паўла завялі за тое, што падчас збору грамадзян у Гарадзішчы 18 верасня 2020 года, калі сталага мужчыну стала затрымліваць міліцыя, ён перашкаджаў затрыманню, у выніку чаго ўдарыў міліцыянта.
Вызвалены ў студзені 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Індывідуальны прадпрымальнік з Менска, асуджаны на за абразу амапаўца. Яго затрымалі 23 красавіка 2021 года, калі ён ляцеў у Маскву. Так ён і даведаўся аб крымінальнай справе супраць яго. На судзе Ізотаў сказаў, што ў яго не было намеру хавацца. Але следства вырашыла інакш і заключыў яго пад варту да суда. Мужчыну абвінавацілі ў абразе 12 лістапада 2020 года камандзіра АМАП прапаршчыка Кавальчука. У тэлеграм-чаце "карнікі Беларусі" ён напісаў каментар пад размешчанымі дадзенымі: "...тупое, далей няма куды".
25.01.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
08.06.2023
Друзья, всем огромное спасибо за поддержку! По освобождению я покинул Беларусь. Всех обнимаю, дорогие!
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.