Арцём родам з Рагачова, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Некалькі гадоў таму хлопец пераехаў у Мінск, у апошні час працаваў афіцыянтам.
На "пакаяным" відэа, апублікаваным у сярэдзіне сакавіка Арцём казаў, што затрыманы "за мадэрацыю чата 97% Серабранка". Але канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" толькі 30 траўня 2023 года.
Яго пачалі судзіць у Менгарсудзе 29 жніўня 2023 г. па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).
Вырак суда 04.10.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У студзені 2023г. сілавікі звярнулі ўвагу на старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках: там яны знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Дома ў жанчыны правялі ператрус, у яе забралі мабільны тэлефон.
Вырак суда 30.08.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Нагодай для крымінальнай справы стала рэакцыя "клас" на публікацыю ў "Аднакласніках" у пабліку "STOP LUKA" у красавіку 2022 года, дзе была размешчана ілюстрацыя магільнай пліты Аляксандра Лукашэнкі з надпісам "Лукашэнка (Брэхла) Аляксандр Рыгоравіч. 92.08. Таму, хто ХРЭШ СВАЕМУ НАРОДУ. Ад ЮЖНАЎКРАІНЦАЎ".
Вядома, што Яўгена затрымалі сёлета ў ліпені. Яго абвінавацілі ў "публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі".
На свабодзе Яўгена чакае жонка і маленькая дачка.
Вырак суда 24.08.2023:
2 гады калоніі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
13.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вядома, што ў Ірыны маці інвалід 2 гр., апорна-рухальная сістэма, пенсіянерка, 75 гадоў. Не выходзіць з дому. Сястра пасля аперацыі на пазваночніку, на працяглым бальнічным.
Вырак суда 03.08.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталля была затрыманая па вяртанні ў Беларусь і асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да санкцый». Яе Telegram-акаўнт быў прывязаны да асабістага беларускага нумара, таму яе маглі знайсці па каментарах.
У снежні 2024 года яна была вызвалена ў межах памілавання.
Вядома, што Адаську затрымалі ў пачатку траўня 2023 года, склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (выраб, распаўсюджванне або захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі адміністрацыйны арышт. На волю ён пасля арышту не выйшаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.