Сяргей родам са Жлобіна, але апошнім часам жыў у Менску.
Рабцаў шмат гадоў развіваў беларускія сэрвісы пошуку кватэр на суткі і ствараў ІТ-рашэнні для аўтаматызацыі бізнесу арэндадаўцаў - kdv.by (Кватэры для вас) і tutkut.by.
Таксама ён з'яўляецца саўладальнікам кампаніі «Элоджын» (Alodging), якая распрацавала мабільнае прыкладанне для аўтаматызацыі бізнес-працэсаў арэндадаўцаў. Кампанія імкліва развівалася і нават мела партнёрскія праграмы з буйнымі плацежнымі сістэмамі накшталт WebPay.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Марыя паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і атрымала дыплом у 2014-м.
Дзяўчына заўсёды мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю . Яшчэ падчас пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй у 2019-м яна казала: “Вельмі лёгка страціць незалежнасць, але адваяваць яе будзе немагчыма. Дрэнна, што выйшлі адзінкі, але адзінкі ратуюць свет, а не масавасць».
У ліпені 2020 года Марыя прыйшла на перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Жлобіне з плакатам, каб выказаць пратэст супраць "выбараў без выбару".
Яна казала , што не падтрымлівае ніводнага з кандыдатаў, але патрабавала ад апазіцыйных палітыкаў выразна асудзіць канфлікт ва Украіне і акупацыю Крыма.
Па-за вучобай і працай Марыя заўсёды захаплялася прыродай: яна любіць птушак і па магчымасці займаецца выратаваннем жывёл.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Уладзімір нарадзіўся ў Маскве. Грамадзянін РФ. У сярэдзіне нулявых мужчына перабраўся ў Беларусь і пасяліўся ў Жлобіне.
Пасьля некалькі гадоў працаваў у Польшчы. Пазней вярнуўся ў Беларусь і пераехаў у аграгарадок Шчыткавічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
Вядома, што Уладзімір мае праўкраінскія погляды. Падобна, за каментары ў падтрымку Украіны яго і затрымалі .
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.