Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства шостага верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Яе апазналі па фатаграфіях і відэа іншага ўдзельніка акцыі Ульданава, які выгрузіў іх з тэлефона на жорсткі дыск. Жанна поўнасцю прызнала сваю віну.
З 25 студзеня па 1 лютага 2024 года жанчына знаходзілася пад вартай. Пазней да суда - пад закладам памерам 12 000 рублёў.
Жанна Дудзінская мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе медсястрой у прыватным прадпрыемстве "Гематэст".
Вырак суда 01.03.2024:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле легенды прапаганды, яна "стукалася ў зачыненыя дзверы пасля заканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу".
Алена на відэа на праўладным канале кажа, што даслала відэа знаёмай, якая жыве за мяжой, а далейшы лёс файла ў невядомы.
Родам Алена з Магілёва, але вучылася ў Мінску на архітэктурным факультэце БНТУ. Некаторы час працавала архітэктарам, а потым стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожванні і посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.
Вырак суда 29.05.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядучая "Альфа Радыё" (уваходзіць у холдынг "СБ. Беларусь сегодня").
На відэа на праўладным тэлеграм-канале жанчына «прызнаецца» ў тым, што на яе тэлефоне ёсць відэа з пратэстаў, а на выбарах яна прагаласавала за Ціханоўскую і паслала бюлетэнь у чат-бот ініцыятывы «Голас».
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнем.
Вырак суда 07.10.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.