Міхася затрымалі за каментары ў тэлеграме. Мужчына выдаліў свой стары акаўнт, але паколькі ён выкарыстаў у 2020 годзе нікнэйм, па якім можна знайсці яго праз гугл-пошук (па ім адразу бачныя сацсеткі), то яго знайшлі і затрымалі.
Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён зарэгістраваўся ў чат-боте плана "Перамога". Цалкам магчыма, што ён перадаў свае асабістыя дадзеныя ў фэйкавы клон чат-бота і ўступіў у камунікацыю з сілавікамі.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, затрыманы за рэгістрацыю ў плане Перамога. На відэа бачна, што ў мінчаніна разбіты твар: гематома на лбе і сінякі ў раёне бровы.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.