Вольга была затрымана ў жніўні 2021 года ў рамках справы сям'і Вайцяховічаў, якія абвінавачваюцца ў тэрарызме, а менавіта ў атацы на дом Гайдукевіча, і ўзята пад варту.
Вызвалена з-пад варты 13 снежня 2021 года.
Пасля, у жніўні 2022 года, Вольгу прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту.
Настасся, выпускніца БДЭУ, была затрыманая ў лютым 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбыліся ў 2020 годзе ў Менску. Анастасія была апазнана па фатаграфіі.
У красавіку 2022 года Насту прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Наталля была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да старэйшага ўчастковага інспектара міліцыі УУС Бабруйска, капітана міліцыі Андрэя Комара.
Вырак суда 15.11.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1087 рублёў кампенсацыі.
Наталля была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады.
Паводле абвінавачання, 13 чэрвеня 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад публікацыяй у суполцы «Саша Белавусаў» з фатаграфіяй начальніка ІСН Аршанскага РАУС Дзмітрыя Вішнеўскага і надпісам «дапаможнік фашысцкага рэжыму» яна пакінула каментар: «Ну і рожа тоўстая».
Наталля ў судзе патлумачыла, што не лічыць свой каментар абразлівым, паколькі ў Дастаеўскага ёсць літаратурны выраз «лісненая тоўстая рожа».
Вырак суда 18.10.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Ірына была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў Telegram-канале "Карнікі Беларусі". Пацярпелымі па справе выступалі намеснік начальніка АУС Навабеліцкага раёна Гомеля Сухарукаў С. А. і вайсковец в/ч № 10091 Сяргей Маліноўскі. Самі каментары на судзе агучаныя не былі.
Вырак суда 17.09.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Ганна была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе суддзі.
Паводле матэрыялаў справы, 30 лістапада 2020 года ў Мінску, знаходзячыся на вуліцы Чайлыткі, Ганна размясціла ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», у групе «Вусаты прус», паведамленне ў адрас суддзі, якое змяшчае абразлівую фармулёўку: «Мярзота, усё табе вернецца, і вельмі хутка». Суд указаў, што сваімі дзеяннямі яна замахнулася на аўтарытэт і гонар суддзі і падарвала прэстыж судовай сістэмы.
Вырак суда 15.09.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Таццяна была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады за каментары да публікацыі ў Telegram-канале "Карнікі Беларусі" аб начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС Наталлі Ярмолінскай.
2 верасня 2021 года Юлія была прызнана вінаватай у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна. Паводле матэрыялаў справы, у траўні 2020 года яна пакінула ў «Аднакласніках» пост, у якім назвала аднаго з гарадзенскіх сілавікоў «уе..ам». На момант публікацыі Юлія знаходзілася ў Санкт-Пецярбургу.
У сакавіку 2023 года адбылося судовае паседжанне па пытанні аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вынікі паседжання, як і факт прысутнасці на ім Юліі, невядомыя.
Вырак суда 02.09.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Насту прызналі вінаватай у жніўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты 15 верасня 2020 года ў інтэрнэце ў адрас аднаго з намеснікаў начальніка СІЗА-6.
Марына была прызнана вінаватай у снежні 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Справа тычылася падзей вечара 9 жніўня 2020 года. Тады фармацэўта Марыну затрымалі і жорстка збілі дзве супрацоўніцы АМАПа — Дар'я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч. Аднак крымінальную справу распачалі менавіта на Марыну. Калі Марыну фізічна душылі, яна чыста інстынктыўна ўкусіла за руку адну з супрацоўніц міліцыі.
Вырак суда 17.12.2020
2 гады абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 3602 рубля кампенсацыі.
Вікторыю прызналі вінаватай па артыкуле «здзек над дзяржаўнымі сімваламі». Па версіі следства, яна змяніла выяву Дзяржаўнага герба і выкарыстоўвала яго як лагатып сваіх Telegram- і YouTube-каналаў, а таксама ў апублікаваных відэа, што, на думку следства, з'яўлялася «праявай кплівага стаўлення і спробай прыцягнуць увагу да свайго канала».
Марына была прызнана вінаватай у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у адрас оперупаўнаважанага Драгічынскага РАУС Юрыя Чарнышкова. Каментар быў пакінуты пад публікацыяй, у якой было напісана, што Чарнышкоў 10 жніўня 2020 года на плошчы ў Драгічыне збіваў рукамі і нагамі дзяўчыну, а затым "перадаў" яе АМАПу.
Вырак суда 24.06.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Наталля была прызнана вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да кіраўніцтва Дубровенскага РАУС.
Кацярына была прызнана вінаватай у студзені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за рэпост фатаграфіі і асабістай інфармацыі, а таксама за размяшчэнне каментарыя да гэтай публікацыі ў Telegram-канале «Слонім для жыцця» пра міліцыянера АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, старшага сяржанта міліцыі Сяргея Асколкава. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне «з тэкстам абразлівага зместу, які прыніжаў гонар і годнасць Асколкава».
Вырак суда 22.01.2021
1 год абмежаванні волі без накіравання, 1087 рублёў кампенсацыі.
Кацярына была прызнана вінаватай у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў Telegram-канале "Смалявічы палітрух" у дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.