Па версіі абвінавачання, Наталля Кавалёва публічна абразіла старшага ўчастковага інспектара міліцыі УУС Бабруйска капітана міліцыі Андрэя Камара ў "Аднакласніках".
Згодна з абвінавачваннем, Наталля Зубарава 13 чэрвеня 2021 у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй у суполцы "Саша Белавусаў" з фатаздымкам начальніка ІСН Аршанскага РАЎС Дзмітрыя Вішнеўскага з надпісам "паслугач фашысцкага рэжыму" пакінула каментар "Ну і рожа тоўстая".
Асуджана за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Пацярпелым па справе выступалі намеснік начальніка АЎС Навабеліцкага раёну Гомеля і палкоўнік міліцыі, ваёсковік в/ч №10091 Сяргей Маліноўскі. Самі каментары на судзе агучаны не былі.
Падчас судзебнага разбору прагучала, што маючы намер на замах на аўтарытэт і гонар суддзі, 30 лістапада 2020 году ў Мінску на вуліцы Чайлытка па мабільнаму тэлефону ў сеці "Аднакласнікі" у групе "Вусаты прусак" жанчына размясціла паведамленне, у якім дапусціла абразу суддзі, напісаўшы: "брыдота, усё табе вернецца і вельмі хутка". Тым самым, падарвала прэсціж дзеянняў судзебнай сістэмы.
Янкоўскую абвінавацілі ў тым, што яна напісала каментар да публікацыі ў тэлеграм-канала “карнікі Беларусі” аб начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС .
Згодна з матэрыяламі справы, у траўні 2020 года Мельнікава пакінула ў “Аднакласніках” пост, у якім назвала аднаго з гродзенскіх сілавікоў “уё..ом”. Характэрна, што зрабіла яна гэта, знаходзячыся ў Санкт-Пецярбургу.
Марына была прызнана вінаватай у снежні 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Справа тычылася падзей вечара 9 жніўня 2020 года. Тады фармацэўта Марыну затрымалі і жорстка збілі дзве супрацоўніцы АМАПа — Дар'я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч. Аднак крымінальную справу распачалі менавіта на Марыну. Калі Марыну фізічна душылі, яна чыста інстынктыўна ўкусіла за руку адну з супрацоўніц міліцыі.
Вырак суда 17.12.2020
2 гады абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 3602 рубля кампенсацыі.
Вікторыю прызналі вінаватай па артыкуле «здзек над дзяржаўнымі сімваламі». Па версіі следства, яна змяніла выяву Дзяржаўнага герба і выкарыстоўвала яго як лагатып сваіх Telegram- і YouTube-каналаў, а таксама ў апублікаваных відэа, што, на думку следства, з'яўлялася «праявай кплівага стаўлення і спробай прыцягнуць увагу да свайго канала».
Марына была прызнана вінаватай у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у адрас оперупаўнаважанага Драгічынскага РАУС Юрыя Чарнышкова. Каментар быў пакінуты пад публікацыяй, у якой было напісана, што Чарнышкоў 10 жніўня 2020 года на плошчы ў Драгічыне збіваў рукамі і нагамі дзяўчыну, а затым "перадаў" яе АМАПу.
Вырак суда 24.06.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Наталля была прызнана вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да кіраўніцтва Дубровенскага РАУС.
Кацярына была прызнана вінаватай у студзені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за рэпост фатаграфіі і асабістай інфармацыі, а таксама за размяшчэнне каментарыя да гэтай публікацыі ў Telegram-канале «Слонім для жыцця» пра міліцыянера АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, старшага сяржанта міліцыі Сяргея Асколкава. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне «з тэкстам абразлівага зместу, які прыніжаў гонар і годнасць Асколкава».
Вырак суда 22.01.2021
1 год абмежаванні волі без накіравання, 1087 рублёў кампенсацыі.
Кацярына была прызнана вінаватай у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў Telegram-канале "Смалявічы палітрух" у дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.
Інэса была асуджаная па абвінавачанні ў распаўсюджванні ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся «заведама ілжывыя» звесткі, якія абгаварылі супрацоўнікаў міліцыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.