Падчас судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачаны, быўшы падпісаным на экстрэмісцкія і дэструктыўныя Telegram-каналы і чаты, у кастрычніку 2020 года ў адным з іх пад фатаграфіяй Лукашэнкі А.Г. размясціў абразлівы каментар.
Ён жа з кастрычніка 2020 года па лістапад 2021 года пакінуў абразлівыя каментарыі ў ненарматыўнай форме ў адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і суддзі, чым "публічна абразіў прадстаўнікоў улады, паспрабаваў падарваць прэстыж кіраўніцкай дзейнасці ў дзяржаве".
Вырак суда 21.09.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сцяпану з Новалукомля 23 гады. Ён абвінавачваўся ў тым, што ў сакавіку гэтага года "зрабіў экстрэмісцкія надпісы на трубаправодзе Лукомскай ДРЭС", а яшчэ праз два месяцы; "нанёс на паверхню артылерыйскай гарматы, устаноўленай на тэрыторыі воінскага пахавання ў вёсцы Старыя Лаўкі Чашніцкага раёна, выявы бел-чырвона-белага і сіне-жоўтага сцягоў".
Вырак суда 23.08.2022:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Яго абвінавачвалі ў тым, што 20 верасня 2020 года ён прыняў удзел у мітынгу, і выходзіў на праезную частку на вуліцы Ціміразева ў горадзе Менску.
Пракурорам, у інтарэсах КТУП "Мінсктранс" быў заяўлены пазоў, аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму 47.716,07 рублёў.
У судовым паседжанні Ляўчук цалкам прызнаў віну.
Па гэтай крымінальнай справе ён затрымліваўся з 15 лютага 2022 па 25 лютага 2022, з 17 сакавіка 2022 па 20 сакавіка 2022, а з 16 траўня 2022 і да абвяшчэння прысуду (11 жніўня 2022) знаходзіўся пад вартай.
Вырак суда 11.08.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Ён быў затрыманы 2 жніўня 2022 года за рэпост у «Укантакце» відэа з youtube-канала «ByPol» з назвай «Раман Бандарэнка». Генпракуратура хавае выканаўцаў забойства.
Яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак пасля "сутак" на волю Аляксандр не выйшаў — супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа.
Як паведамляюць праўладныя каналы, яна прыняла ўдзел у некалькіх пратэстных акцыях у жніўні 2020 года. Мяркуючы па відэа, Алену затрымлівала вялікая колькасць сілавікоў — частка з іх на тросах спусцілася з даху шматпавярховага дома і залезла ў кватэру праз вокны, а іншыя ў гэты час заходзілі праз дзверы.
Згодна з матэрыяламі следства, Дзяніс у сакавіку 2022 года, знаходзячыся ў розных грамадскіх месцах Менска, "з хуліганскіх памкненняў, груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, пашкодзіў плакаты на банэрнай тканіне з сацыяльнай рэкламай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на ўсеагульным аглядзе ў грамадзян."
Супрацьпраўнымі дзеяннямі нанесены матэрыяльны ўрон на агульную суму 1260 рублёў і 6 капеек. Устаноўлена яго дачыненне да ўчынення 7 аналагічных злачынстваў.
Мужчына ў начны час, прымаючы меры канспірацыі, кідаў у банеры ёмістасці з фарбай.
Па месцы жыхарства затрыманага выяўлена фарба, якая выкарыстоўвалася для ўчынення злачынства.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.