15 мая 2023 года на АНТ выйшаў прапагандысцкі фільм "Забойная пасылка" смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі", дзе распавялі падрабязнасці справы. Там паведамлялася, што нібыта КДБ напярэдадні Дня перамогі 9 мая 2023 года "прадухіліў тэракт пад куратарствам Кіева". Там заявілі, што выбухоўка знаходзілася ў электрычных плітах, якія даслалі затрыманым праз пасылкі. Арганізатарам акцыі назвалі 23-гадовага беларуса Валерыя Вадзіна, які ваяваў ва Украіне.
У відэа распавялі пра тое, што пасылкі з электраплітамі, у якіх была выбухоўка, даставілі ў менскі пункт СДЭК у Каменнай Горцы 21 сакавіка 2023 года з Кіева праз Італію. 29-гадовая Вікторыя Волчак пацвердзіла на допыце, што яна атрымала пасылку - яе папрасіў атрымаць пасылку Валерый Водзін. Студэнтка БДУ Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак узялі плітку ў Волчак і закапалі яе на могілках у Калодзішчах. Другую плітку забраў зубны тэхнік Андрэй Грыгор'еў і адвёз у садовае таварыства "Аўтарамонтнік 124" пад Аляхновічамі.
Вырак суда 09.08.2024
20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (завочны суд).
Першапачаткова па справе было 12 абвінавачаных, з якіх з восені 2020 года на волі знаходзіўся толькі адзін : Давід Слашчоў. На першых паседжаннях па справе ён прысутнічаў і даваў паказанні, але на наступнае не з'явіўся: хлопца абвясцілі ў вышук і змянілі яму меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на заключэнне пад варту.
Рэчыцкая актывістка, дзяўчына загінулага кіраўніка» Беларускага дома ва Украіне” Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-ым годзе. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года яна была ўдзельніцай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Суд над Марынічам і Хамянковай быў завочны, а Яўгена Пугача трымаюць пад вартай з ліпеня 2023 года.
Як сцвярджае следства , Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да "шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Яны нібыта "стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнет-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-м годзе".
Таксама кіраўнікоў "Імагуру" абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. За гэтыя гады дзейнасці ім налічылі 220 тысяч рублёў урону.
У сакавіку 2021-га хаб "Імагуру" ў Мінску штурмавалі сілавікі ў масках. Яны затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Пасля гэтага ўстанова зачынілася. Пазней "Імагуру" аднавіла сваю дзейнасць за мяжой.
Вырак суда 03.12.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 7000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Суд над Марынічам і Хамянковай быў завочны, а Яўгена Пугача трымаюць пад вартай з ліпеня 2023 года.
Як сцвярджае следства , Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да "шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Яны нібыта "стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнет-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-м годзе".
Таксама кіраўнікоў "Імагуру" абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. За гэтыя гады дзейнасці ім налічылі 220 тысяч рублёў урону.
У сакавіку 2021-га хаб "Імагуру" ў Мінску штурмавалі сілавікі ў масках. Яны затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Пасля гэтага ўстанова зачынілася. Пазней "Імагуру" аднавіла сваю дзейнасць за мяжой.
Вырак суда 03.12.2024
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 7000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.