Па версіі следства, 18 снежня 2020 Таццяна нанесла на дзверцы паштовай скрыні суддзі брэсцкага абласнога суда Сянько Русланы Альбертаўны "абразлівы надпіс, разлічваючы на яе неаднаразовыя чытанне і ўспрыманне". Сваю віну абвінавачаная не прызнала.
Таццяна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Багачову абвінавацілі ў тым, што 15 студзеня ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" пракаментавала публікацыю аб старэйшым памочніку пракурора Валерыі Таратынка, якая падтрымлівала абвінавачанне ў многіх палітычна матываваных справах. Ганна Багачова напісала: "Ну нічога, потым у эскорце будзе працаваць, шк**а!".
Спачатку Суднік прад'явілі абвінавачанне яшчэ па арт. 369 КК за абразу Алега Гайдукевіча, аднак з-за таго, што "злачынства" было здзейснена па званку ў 102, яго прызналі непублічным і знялі абвінавачанні.
Такія ўмовы “непублічнасці” не датычацца арт. 368 КК: у судзе палічылі, што міліцыянер пачуў абразу і перадаў яе далей, што зрабіла яе публічнай. Таму Суднік прызналі вінаватай у тым, што 6 студзеня 2021 года яна двойчы патэлефанавала ў міліцыю і абразіла Лукашэнку.
Надзею абвінавацілі ў абразе ў сацыяльных сетках службовай асобы — супрацоўніка міліцыі, які на паседжанне не з'явіўся. Надзея Кузняцова мае вышэйшую адукацыю, выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей.
Прычынай стаў каментар у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі” у дачыненні да супрацоўніка АМАПа, але ні яго прозвішча, ні сам каментар на судзе агучаныя не былі. Дзяржабвінавачанне па справе падтрымліваў Мануйлік.
Былая супрацоўніца Дэпартамента араны МУС, асуджаная за абразу супрацоўніка міліцыі г.Бабруйска. Яна размясціла негатыўны каментар у сацсетках пад фота супрацоўніка: "Вось з-за такіх казлоў мянтоў і не любяць". Пасля затрымання і допыту Вольгу звольнілі з працы.
Суд прысудзіў 2 гады "хатняй хіміі" і 1000 руб кампенсацыі маральнай шкоды.
Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сянажам. Пасля затрымання яе і мужа даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома быў праведзены ператрус. Да суда абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8. Кацярыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Галіна была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
Наталля была асуджаная па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў, і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання.
пад адной з пастоў у сацыяльных сетках Хлусевіч пакінула каментар з адзінага слова: “Твары”. За апошнія паўгода пенсіянерка з анкалагічным захворваннем (у яе лейкоз) перажыла ператрус, каля 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачанне ў іншай. Асуджаная паўторна за "абразу".
Паводле матэрыялаў абвінавачання, у перыяд з 18 жніўня па 1 верасня Гапонік публічна абразіла прадстаўніка ўлады, прапаршчыка роты АМАП Мінгарвыканкама Савіча ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а менавіта – прадставіла яго ва зневажальным становішчы ў “Аднакласніках” на старонцы Пятра Зіневіча, апублікаваўшы каментар "Смерць", які палічылі абразлівым.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.