Мілана Мельнік і яе маці Наталля Ганіберзіна былі асуджаныя за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
46-гадовая Наталля родам з Ліды, па прафесіі яна цырульнік. Яе 25-гадовая дачка Мілана скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і працавала настаўнікам англійскай мовы ў сталіцы, а цяпер выкладае анлайн. Верагодна, абедзве жанчыны жывуць у Гродне.
Які прысуд вынеслі сям'і, невядома. Мяркуючы па сацсетках, прынамсі ў Міланы ён не звязаны з пазбаўленнем волі: яна працягвае весці сваю старонку. А вось у акаўнце яе маці няма ніводнай пасады з верасня 2023 года.
Руслана Мусвідаса будуць судзіць за ўдзел у пратэстах. Артыст-вакаліст (саліст) у Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Фінберга.
Перамагаў на мностве фестываляў і вакальных конкурсаў, а зараз выбірае пераможцаў сам: ён быў у журы праекта X Factor Belarus, які праходзіў на тэлеканале "Беларусь 1". Мусвідас з'яўляецца на большасці дзяржаўных канцэртаў - на святах, "Славянскім базары", рэспубліканскім выпускным вечары і гэтак далей, здымаецца ў навагодніх тэлеканцэртах. Спявае ён і на выбарах - у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года ён выступаў на «забаўляльнай праграме для жыхароў Заводскага раёна» на адным з выбарчых участкаў.
25.06.2024 па такім жа артыкуле асудзілі і былую жонку спевака - Вераніку.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.