На думку следства-пракурораў-суддзяў, злачыннае дзеянне адбылося 13.09.2020, калі ў Брэсце пад музыку з калонак людзі вадзілі карагод на скрыжаванні, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Атмасферу той акцыі пратэсту фігуранты "карагоднай" справы на іншых судах апісвалі як "атмасферу свята".
Таццяна Чаркас пакідала каментары ў чаце тэлеграм-канала, у прыватнасці пра прэзідэнта РБ і пра начальніка аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама Уладзіміра Максімчыка.
Выхавацелька дзіцячага сада. Асуджаная за каментар з сеткі "Аднакласнікі" 30 мая 2020 года ў дачыненні да міліцыянта, які апынуўся на зямлі падчас пікету, дзе затрымалі Сяргея Ціханоўскага.
Асуджаная за тое, што восенню і зімой 2020 года пакідала каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ ў тэлеграм-каналах. У Кацярыны ёсць непаўнаўленне дзеці.
Асуджана за каментар, пакінуты на тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" у чэрвені 2021 году ў дачыненні да старшага памочніка пракурора Кас'янчык А.С.
10.01.2023 замена рэжыму на хатнюю хімію па стане здароўя.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Спачатку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі па крымінальнай справе.
16.03.2023 адбылося судовае паседжанне па замене пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на адбыванне пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Хутчэй за ўсё Юлія была пераведзена на "хатнюю хімію".
Вырак суда 20.07.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Студэнтка біяфака БДУ. На відэа ў праўладным тэлеграм-канале дзяўчына "прызнаецца", што 1 верасня 2020 года ўдзельнічала ў студэнцкім маршы і перакрывала рух.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.