Як адзначаў Шчытнікаў падчас працэсу, ён ненаўмысна наехаў на аўтамабіль ДАІ, гэта адбылося пасля таго як закрычала ягоная жонка, якая сядзела побач: яна ўбачыла, як збіваюць чалавека каля дарогі. Ад нечаканасці вадзіцель Nissan наехаў на стаялы аўтамабіль ДАІ. Шчытнікава пасля затрымалі, і, паводле яго слоў, збілі ў Маскоўскім РУУС, з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Мікіта быў асуджаны па абвінавачанні ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 25 кастрычніка 2020 года ў Менску. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Вадзім быў затрыманы ў чэрвені 2021 года па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Крымінальную справу на яго завялі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі 25 кастрычніка і 1 лістапада 2020 года ў Менску. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Жыхар Гродна, затрыманы 31 мая 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго абвінавачваюць у тым, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
29.04.2022
29.04.2022 года освободился по окончании срока из ИК 15 г. Могилёва
Згодна з абвінавачаннем, мужчына меў намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады, у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. У адным з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім, ён размясціў каментар у адрас міліцыянера аддзела ўнутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама.
Інцыдэнт, за які асудзілі петрыкаўца, прадпрымальніка Дзмітрыя Ляўковіча, адбыўся ў лістападзе мінулага года, паведамляе "Палеская Вясна". Пасля такога жорсткага затрымання Зміцера Ляўковіча даставілі ў лякарню са страсеннем мозгу і мноствам гематам. Пасля таго як ён ачуўся, улады пасадзілі яго на 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыянтам. Увесь тэрмін зняволення ён адбыў. У жніўні 2021 года пачаўся суд па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Міліцыянты, якія збілі Дзмітрыя, адчулі сябе абражанымі тым, што падчас збіцця ён крыкнуў "Адпусціце, п***ры!" . Дзмітрыю прысудзіў 2 гады абмежавання волі без накіравання .
15 сакавіка 2022 года суддзя Аношка разгледзеў яшчэ адну крымінальную справу супраць Дзмітрыя за абразу і прысудзіў пазбаўленні волі ў калоніі.
У лістападзе 2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення на Зміцера працягнулі ціск, пагражалі ўстановай яшчэ адной крымінальнай справы. Таксама пагражалі ягонай сям'і.
Эдуард пакінуў каментар у "Аднакласніках" пад выявай на старонцы Вольгі Карач. Малюнак, акрамя фота Вольніча, утрымліваў тэкст: "Гэты я спрытна прыціснуў да тратуара галаву мірнага дэманстранта падчас затрымання. Ігар Вольніч. Інспектар ДПС АДАІ РУУС г. Ганцавічы". Пад абразай : "Давайце дапаможам яму стаць знакамітым на ўсю краіну". Пад публікацыяй было 1788 каментароў.
З самага пачатку судовага паседжання пракурор хадайнічаў, каб працэс зрабілі закрытым, каб не выдаваць звесткі, якія могуць прычыніць шкоду пацярпеламу супрацоўніку міліцыі, хаця пацярпелы ў суд так і не з'явіўся. Не з'явіўся таксама і сведка.
Пра пацярпелага вядома, што гэта супрацоўнік міліцыі з Бабруйска.
Высветлілася толькі тое, што абвінавачаны Патапенка ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” пакінуў абразлівы каментар пад фота з выявай бабруйскага міліцыянера.
8 верасня 2021 года суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес прысуд медбрату Цімошчане, які працуе гарадской паліклініцы і мае інваліднасць па зроку. Ён выступаў за паралімпійскую зборную Беларусі.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, у перыяд з 18 жніўня па 1 верасня Гапонік публічна абразіла прадстаўніка ўлады, прапаршчыка роты АМАП Мінгарвыканкама Савіча ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а менавіта – прадставіла яго ва зневажальным становішчы ў “Аднакласніках” на старонцы Пятра Зіневіча, апублікаваўшы каментар "Смерць", які палічылі абразлівым.
Грамадзянін Расіі, рэпер. Асуджаны за абразу Лукашэнкі ў песні "Лукашэнка, сыходзь". Затрыманы 10 студзеня 2021 года. Хутчэй за ўсё, вызвалены і дэпартаваны.
11.10.2021
День рождение - 3 мая
11.09.2021
Васильевич
Вырак суда 06.09.2021
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
20-гадовага слесара Арцёма Саковіча абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях , якія груба парушаюць грамадскі парадак, у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках 10-12 жніўня 2020 г. і падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў. У межах крымінальнай справы Арцёма затрымалі толькі 22 чэрвеня 2021 г., калі ён прыйшоў у РУУС як сведка па іншай “непалітычнай” крымінальнай справе. Да гэтага, як аказалася, ён знаходзіўся ў вышуку, хоць і не хаваўся: жыў дома, хадзіў на працу.
Выйшаў на волю ў пачатку траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 10.09.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.