Была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Рэчыцы.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Ганна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пратэстуючы супраць вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 года. Яна выйшла на дарогу, далучылася да іншых асоб і, выкарыстоўваючы дзіцячы вазок, перашкаджала руху службовага аўтамабіля АУС, прымусіўшы яго спыніцца і змяніць маршрут.
Вырак суда 13.06.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Дзіцячы ўрач-рэаніматолаг. Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. У жніўні 2020 года палітвязня выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі трапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытваць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент.
Скончыла адбываць хатнюю хімію ў траўні 2025 года.
Асуджаная за каментар у чаце "Карнікі Беларусі" ў дачыненні да ўчастковага інспектара міліцыі Цэнтральнага АУУС Мінска, які па інфармацыі ў чаце быў звязаны са смерцю Рамана Бандарэнкі.
Вольга жыве ў працоўным пасёлку Рэчыца Столінскага р-на (7 км ад беларуска-ўкраінскай мяжы). 21 сакавіка 2022 года яна адводзіла дзіця ў садок. Па дарозе ўбачыла ваенную тэхніку з апазнавальнымі чырвонымі квадратамі, зрабіла фота з відэа — і адправіла іх у тэлеграм-бот праекта "Беларускі Гаюн". Неўзабаве жанчыну затрымалі, і з ёй запісалі "пакаяльнае відэа".
Вольга Шаблыка да затрымання працавала выкладчыкам англійскай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Вядома, што ў 2020 годзе Вольга з мужам прымала актыўны ўдзел у акцыі пратэсту “Марш супраць тэрору”, якая адбылася ў Менску 1 лістапада.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.