Была затрыманая 15 снежня 2021 года. Ёй прад'яўлены абвінавачанні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта) і арт. 369 КК (Знявага прадстаўніка ўлады).
Асуджаны за тое, што патэлефанаваў у міліцыю па нумары 102 і, як палічыў суд, абразіў прэзідэнта. У Яўгена цяжкае хранічнае захворванне галаўнога мозга, якое патрабуе абавязковай аперацыі.
Вырак суда:
9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Згодна з падлікамі праваабаронцаў, Яўген цалкам адбыў тэрмін.
Салдат тэрміновай службы. Паводле версіі абвінавачання, Антон Бароўскі, які праходзіць тэрміновую службу з 10 па 11 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў у Мінску ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіў на праезную частку дарогі. Доказ яго віны – фатаграфіі, якія ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Вырак суда:
3 месяцы арышту з адбываннем на гаўптвахце ваеннай камендатуры.
Вядучы спецыяліст па працы з кліентамі А1. Была затрымана 23 снежня 2021 года.Вядома, што Святлане прад'явілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Жанчыну перавялі ў СІЗА.
Намеснік дырэктара гімназіі №42 Менска, была затрыманая разам з дачкой Янай 22 снежня 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
30 снежня яе перавялі ў СІЗА.
Вызвалена ў канцы верасня 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Быў затрыманы 23 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Антон - майстар спорту па мястэчках, неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. Працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. Захапляецца футболам і гуляе за адну з каманд у чэмпіянаце Маладзечна па міні-футболе.
У ліпені 2022 г. стала вядома аб пераводзе Антона з СТ № 8 у бабруйскую ВК № 2.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы 27 снежня 2021 года пасля ператрусу ў доме. Пасля ізалятара яго перавялі ў СІЗА, прад'явілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Згодна з матэрыяламі справы, 29 верасня 2021 года Гаўрыленка прачытаў пра інцыдэнт з Зэльцэрам і Федасюком, пасля чаго скапіяваў карцінку і размясціў яе ў чаце «Магілёў **%», дзе ішло абмеркаванне гэтай падзеі, а таксама пакінуў свой каментар, цытата: «Ёсць нестыкоўкі . Не чуваць. Звычайна слабавікі крыюць як шаўцы».
Дзяржабвінаваўца сцвярджала, што з яго акаўнта таксама былі напісаны паведамленні: «Туды яму і дарога. +1», і: «не проста забіваць, а спальваць на вогнішчы».
Па падліках праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
18 лютага 2021 году Святлана пакінула каментар у групе "Дзвіж" у сацыяльнай сетцы "Укантакце". У гэтай групе быў размешчаны допіс з выявай Шлупакова і Шрамава з подпісам "Гэтыя супрацоўнікі міліцыі, рызыкуя жыццём, вынялі паветраныя шарыкі". Пад дадзеным допісам Святлана і пакінула каментар "кожнаму херою медаля".
Вядома, што Святлана перанесла аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу і праходзіць цяжкую рэабілітацыю.
Па версіі абвінавачання, дэманструючы абразлівае і грэблівае стаўленне да Дзяржаўнага сцяга Беларусі, падняўся на дах будынка і выламаў сцяг са флагштока, пашкодзіўшы дрэўка.
Затым разам з Мікітам Мурыным фатаграфаваліся са сцягам, здымалі са сцягам відэаролік у непрыстойным выглядзе. Пры гэтым неаднаразова кідалі палотнішча на зямлю і кусты.
02.12.2023 поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.