Яўген быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў" за тое, што ў прысутнасці свайго знаёмага дэманстратыўна разарваў і спаліў дзярж. сцяг РБ. Працэс быў зняты на відэа, якое выклалі ў сетку. Доступ да файла аказаўся вольным, таму перформанс маглі глядзець і распаўсюджваць карыстальнікі інтэрнэту. Яўгена прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання.
Пасля таго як пракуратура абскардзіла прысуд, пакаранне Яўгену было зменена на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў лістападзе 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй быў затрыманы і прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза Лукашэнкі". Па версіі абвінавачання, 8 красавіка 2021 года ён у нецвярозым стане нецэнзурна выказаўся ў адрас Лукашэнкі ў Маладзечанскім РАУС.
Вядома, што ў дачыненні да Андрэя прайшло яшчэ адно судовае паседжанне, па выніках якога апроч пазбаўлення волі ў калоніі суд прыгаварыў палітвязня яшчэ да аднаго года ЛПП, які ён павінен адбыць пасля калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, Андрэй быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па некалькіх артыкулах, у тым ліку «абраза прадстаўніка ўлады», за абразу міліцыянта з горада Масты ў перапісцы з ягонай жонкай. Сам «пацярпелы» — супрацоўнік МУС Яўген Кудрашоў — аказаўся былым аднакласнікам Сяргея.
Сяргей быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У сакавіку 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі.
Антон — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года і змешчаны ў СІЗА да суда.
У чэрвені 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Улічваючы тэрмін, праведзены да суда пад вартай, быў вызвалены з СІЗА 21 чэрвеня 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Быў затрыманы 18 верасьня 2021 года. Спачатку яго асудзілі на 10 сутак арышту па адміністрацыйнай справе, але потым не адпусцілі, а перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе.
Сяргею прад'яўлена абвінавачанне па арганізацыі або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Выйшаў на волю ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 20.05.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максім быў затрыманы 17 жніўня 2021 года разам з былым амапаўцам Максімам Клімовічам у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 29.11.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Юрый быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" у адрас пракурора Дубровенскага раёна.
У студзені 2023 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вынік паседжання невядомы.
Вырак суда 19.11.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 100 базавых велічынь штрафу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Андрэй быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" на адрас падпалкоўніка міліцыі, намесніка начальніка Гродзенскага ДАІ Аляксандра Вайцяшкі.
Марына была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі", пад пастом, у якім быў размешчаны фотаздымак участковага з Бабруйска Андрэя Комара.
Вырак суда 18.11.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1087 рублёў кампенсацыі.
Дар'я была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту — "Маршы адзінства", які прайшоў 6 верасня 2020 года ў Гродне.
Вырак суда 19.11.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 71 рубель кампенсацыі.
Максім быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску. Таксама вядома, што падчас акцыі ён быў затрыманы сілавікамі і жорстка збіты. Максіма прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, вызваліўшы ў зале суда.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 22.11.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 3621 рубель кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 12.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Уладзімір раней тры месяцы працаваў міліцыянерам у Дэпартаменце аховы. Праз некалькі гадоў ён вярнуўся на пасаду супрацоўніка патрульна-паставой службы, аднак праз чатыры гады быў звольнены. З канца 2019 года не працаваў.
Паводле версіі абвінавачання, Уладзімір "са жніўня 2020 года па студзень 2021 года сабраў з розных крыніц звесткі аб прыватным жыцці 27 праваахоўнікаў Гомельскай вобласці і пераслаў іх нявызначанаму колу асоб, якія адміністравалі "дэструктыўны" Telegram-канал".
У лістападзе 2021 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных", прыгаварыўшы да арышту і выплаты буйной кампенсацыі маральнай шкоды.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.