Паводле матэрыялаў абвінавачання , Аляксандр Ганчароў праз банкаўскі перавод перавёў грашовыя сродкі на фінансаванне дзейнасці “палка імя Кастуся Каліноўскага”.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Мужчыну затрымалі пасля 2021 года. Батвіча абвінавацілі па двух артыкулах - "шпіянаж" і "агентурная дзейнасць". Гаворка ідзе пра 59-гадовага мужчыну, які, хаця і не мае беларускага грамадзянства, але вырас і жыў у Беларусі. Гэта Батвіч Сяргей Іванавіч - ён валодаў кампаніямі, агульны абарот якіх складаў сотні тысяч долараў, а частка з іх была зарэгістраваная ў ЕС.
Сяргей займаўся бізнесам у Беларусі, Расіі, Францыі і Літве (і мае грамадзянства гэтых краін ) - у асноўным, гэта быў турызм і аптовы экспарт вугалю з Усходняй Еўропы ў краіны Балтыі і Заходняй Еўропы. Агульны зварот кампаній Батвіча ў «тлустыя» гады складаў некалькі сотняў тысяч даляраў у год. У 2014-м Батвіч паўдзельнічаў у праекце будаўніцтва завода па вытворчасці драўнянага вугалю пад Свіслаччу. Яшчэ адзін яго буйны праект — набыццё маёнтка Багудзенкі каля Свіслачы за 30 тысяч долараў.
«Паўтара гады трымалі ў адзіночнай камеры, падвяргалі 10-гадзінным крыжаваным допытам, пакідаючы без ежы і пітва пры хранічных захворваннях — цукровы дыябет, посттрамбозны сіндром, гіпертанія і падагра», — апісвае Батвіч умовы ўтрымання ў лісце. Па словах мужчыны, беларускія сілавікі хацелі, каб ён "ажыццявіў самаагавор пра нібыта шпіёнскую дзейнасць на карысць Літвы". Ён таксама напісаў у лісце, што спецслужбы пагражалі ягонай сям'і, патрабавалі, каб жонка з дзіцем прыехала ў Беларусь і прывезла працоўны тэлефон Сяргея.
Былыя вязні распавялі , што ў калоніі Батвіч працуе на ўчастку нізкакваліфікаванай працы, пад адкрытым небам, і ў любое надвор'е пілуе дошкі двухручнай пілой або чысціць правады і кабелі на каляровы метал. Будынка, у якім можна схавацца ці хоць часова пагрэцца ўзімку, на той прамзоне няма - памяшканне, у якім зняволеныя пераапранаюцца, замыкаецца на замак да вечара.
Людзі, якія сядзелі ў адной калоніі з Батвічам, гавораць пра дрэнны стан яго здароўя.
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Вядома, што Алега затрымалі па адміністрацыйнай справе 21 сакавіка 2023 г. і абвінавацілі ў вырабе, распаўсюджванні або захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП.
Раней Алег займаўся грамадскай і культурнай дзейнасцю, адзін час кіраваў Гомельскай "талакой", як літаратар шмат друкаваўся ў часопісах і газетах.
Судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
05.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
Ярмошука ўпершыню па гэтай справе затрымалі 23 сакавіка 2023 года, пратрымалі трое сутак. Затым адпусцілі, але ўжо 11 чэрвеня 2023 г. зноў затрымалі і ўзялі пад варту.
Паводле абвінавачання, Ярмашук 1 сакавіка 2022 г запампаваў з сайта ItArmy of Ukraine некалькі файлаў, якія дазваляюць праводзіць DDoS-напады. Затым "не менш за 8 разоў" запускаў на сваім кампутары праграму, з-за чаго "парушалася сістэма абароны ад DDoS-атак" і "была парушана праца неўстаноўленых інтэрнэт-рэсурсаў Расійскай Федэрацыі". Такім чынам, на думку дзяржабвінавачання, Ярмашук "выкарыстаў шкоднасныя патэнцыйна небяспечныя праграмы". Таксама 19 жніўня 2020 г. Ярмашук праз Facebook перавёў каля 60 $ ініцыятыве BySOL. Праз 7 месяцаў (12 сакавіка 2021) беларускія ўлады прызналі фонд BySOL «экстрэмісцкім фармаваннем». Той факт, што на момант пераводу грошай BySOL не быў «экстрэмісцкім фармаваннем», дзяржабвінавачанне не бянтэжыць.
12.01.2024 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
Першы раз Ігара Неміровіча затрымалі ў пачатку траўня 2022 года і адразу змясцілі пад хатні арышт, але ён уцёк і з'ехаў. Восенню гэтага года ён звярнуўся ў камісію па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, але гэты факт не прызналі "безумоўнай падставай для вываду аб яго раскаянні". 27 верасня 2023 года яго зноў затрымалі і змясцілі пад варту.
Паводле версіі абвінавачання , 10 жніўня 2020 года Ігар Неміровіч размясціў у Instagram фота з тэкстам у "непрыстойнай форме, якое зневажае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі, якое змяшчала негатыўную ацэнку і з'яўлялася абразлівым у адносінах да яго".
На працэсе Ігар віну прызнаў поўнасцю і расказаў, што з мая па жнівень 2020 года ён не жыў у Беларусі. Пра падзеі, якія адбываліся на радзіме, брэстаўчанін даведваўся са сродкаў масавай інфармацыі. "Падаўшыся негатыўным эмоцыям ад асвятляных падзей", ён размясціў у сацыяльнай сетцы Instagram фотавыява "абразлівага характару" ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.
16.08.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У кастрычніку 2024 года зноў затрыманы па падазрэнні ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
10.03.2023 быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле 19/11 ч. 2 за распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. Пасля чаго была заведзена крымінальная справа.
12.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
З прычыны закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая. Вядома толькі, што Уладзіміра Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі "кармлення галубоў" 9 мая 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.
Паводле прысуду , зараз Раманоўскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
06.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі суда, прысуд уступіў у сілу.
2 гады пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму.
Андрэю 36 гадоў. У 2020-м працаваў у агенцтве нерухомасці "Этажы". У мужчыны ёсць маленькая дачка.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, ён сам напісаў у Чорную кнігу Беларусі і прапанаваў скідваць адрасы сілавікоў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій. Андрэй не ведаў, што на тым баку яму адказвае супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко.
Андрэя затрымалі 10 лістапада 2023 года. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення.
Мужчына карыстаўся адным і тым жа акаўнтам з 2019 года. З яго ён» зліваў інфармацыю ў Чорную кнігу Беларусі, з яго ж пісаў каментары ў адкрытых чатах і групах. У відэа паказваюць яго архіўнае імя карыстальніка з базы бота ЧКБ, якую захаваў Артур Гайко. Праз яго можна адшукаць актуальнае імя тэлеграм-акаўнта і ID.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
Уладзімір цікавіцца гарадской забудовай і архітэктурай каля 20 год. Ён стварыў унікальную базу з тысячамі фатаграфій розных будынкаў у Беларусі і за яе межамі - photobuildings.com.
У відэа, якое паказалі на АНТ, Уладзімір распавядае , што нібыта зарэгістраваўся ў чаце плана "Перамога", а ў лістападзе 2022 года з ім нібыта звязаўся Аляксандр Азараў.
27.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
Асуджаны ў студзені 2023 года. Пасля пратэстаў 2020 года звольніўся са службы Лідскага РУУС. За гэта і быў падвергнуты рэпрэсіям.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
13 жніўня 2023 года быў затрыманы за "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць". Пасля гэтага супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля затрымання з Арцёмам публікавалі "пакаянае" відэа, дзе ён казаў, што ў 2020-м годзе прапаноўваў закідваць супрацоўнікаў міліцыі "кактэйлямі Молатава" і адпраўляў інструкцыю па іх вырабе сябрам.
невядома
