Крысціна была асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, 29 верасня 2021 года, даведаўшыся пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, Крысціна пакінула ў адным з чатаў у мэсэнджэры Telegram каментар: «мая хата ўжо не мая крэпасць» і «нідзе нельга схавацца ад гэтых стварэнняў». Гэтыя выказванні следства расцаніла як абразу прадстаўніка ўлады, што было пацверджана заключэннем лінгвістычнай экспертызы ў судзе.
Вырак суда 28.07.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 50 базавых велічынь штрафу.
На" пакаянным відэа " дзяўчына кажа, што мела татуіроўку "АСАВ", была на Пушкінскай 9-10 жніўня 2020 года, а таксама нібыта далучылася да плана "Перамога".
Вядома, што дзяўчыну пасля адміністрацыйнага арышту перавялі ў СІЗА.
Жонка палітзняволенага біёлага Алега Давыдзенкі. Яе разам з мужам затрымалі раніцай 2 лістапада 2022 года. Нагодай для пераследу стала фота, на якіх Давыдзенкі стаяць з плакатам падчас пратэстаў 2020 года.
Да затрымання працавала ў Мінску вядучым спецыялістам па закупках у камерцыйнай фірме, часова пражывала ў сталіцы.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Зорына прыняла ўдзел у адной з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску, разам з іншымі мітынгоўцамі выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці, публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла гучныя воплескі і размахванні рукамі і г.д.
У судзе высветлілася, што Наталля Зорына не з самага пачатку далучылася да пратэстоўцаў, не мела з сабой пратэстнай сімволікі. Адвакат настойваў на тым, што Натальля выпадкова патрапіла на акцыю. Аднак, насуперак довадам абаронцы, Зорына ў судовым паседжанні прызнала віну па ўсім аб'ёме прад'яўленага ёй абвінавачання.
Па матэрыялах абвінавачання, Ганна і яе муж Дзмітрый, даведаўшыся, што ў Мінску будзе праходзіць масавае мерапрыемства ў жніўні 2020 года, прыехалі ў горад, у раён гандлёвага цэнтра "На Нямізе", і разам з іншымі прайшлі па праспекце Пераможцаў да Стэлы, а затым і далей, да гатэля "Вікторыя", дзе калону спынілі супрацоўнікі міліцыі. Падчас шэсця яны выкарыстоўвалі ў якасці пратэстнага сімвала бел-чырвона-белы сцяг і блакавалі рух транспарту, бо выйшлі з іншымі ўдзельнікамі акцыі на праезную частку праспекта.
Алеся была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Правладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні двух сяброў-25-гадовага Дзяніса Пішчала і 24-гадовай Ілоны Алегаўны Зайцавай. На "пакаяным відэа" дзяўчына "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах з «экстрэмісцкіх каналаў».
Вядома, што зімой 2021 года Ілону асудзілі па арт. 23.34 на 70 базавых штрафаў. Яна працуе медсястрой у Мінскім клінічным цэнтры фтызіяпульманалогіі.
Начальніца юрыдычнага аддзела сеткі салонаў "На Сувязі". Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 26-гадовая Ілона Белавус удзельнічала ў паслявыбарных акцыях пратэсту. На "пакаяным відэа" дзяўчына свой удзел у масавых мерапрыемствах і выхад на праезную частку адмаўляе.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.