Андрэй быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, размешчаны ў Telegram-канале «Карнікі Беларусі». Пасля публікацыі фатаграфіі і асабістай інфармацыі пра старшага сяржанта Баханавіча А. С. Андрэй пакінуў каментар: «Мент… ён яшчэ са школы мярзотнікам быў».
Ганна была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе суддзі.
Паводле матэрыялаў справы, 30 лістапада 2020 года ў Мінску, знаходзячыся на вуліцы Чайлыткі, Ганна размясціла ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», у групе «Вусаты прус», паведамленне ў адрас суддзі, якое змяшчае абразлівую фармулёўку: «Мярзота, усё табе вернецца, і вельмі хутка». Суд указаў, што сваімі дзеяннямі яна замахнулася на аўтарытэт і гонар суддзі і падарвала прэстыж судовай сістэмы.
Віктар быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады. Нагодай для ўзбуджэння справы стаў каментар, пакінуты ім у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад публікацыяй з фатаграфіяй намесніка начальніка Маладзечанскага РАУС па ідэалагічнай працы, падпалкоўніка Сяргея Гелды: «Да адказу с*ку!». Гелда быў прызнаны пацярпелым і запатрабаваў выплаціць яму буйную кампенсацыю маральнай шкоды.
У чэрвені 2023 года Віктар быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Таццяна была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады за каментары да публікацыі ў Telegram-канале "Карнікі Беларусі" аб начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС Наталлі Ярмолінскай.
Яўген быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі.
Па словах прадстаўніка пракуратуры, у снежні 2020 года ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» відэазапіс, у назве і тэксце якога змяшчалася негатыўная ацэнка Лукашэнкі, выяўленая ў грубай і непрыстойнай форме.
У лютым 2021 года Яўген таксама апублікаваў у сацыяльнай сетцы відэазапіс, які, паводле матэрыялаў справы, суд расцаніў як публічную абразу намесніка міністра ўнутраных спраў Карпянкова.
Антон быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у адрас супрацоўніка міліцыі з Гродна.
2 верасня 2021 года Юлія была прызнана вінаватай у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна. Паводле матэрыялаў справы, у траўні 2020 года яна пакінула ў «Аднакласніках» пост, у якім назвала аднаго з гарадзенскіх сілавікоў «уе..ам». На момант публікацыі Юлія знаходзілася ў Санкт-Пецярбургу.
У сакавіку 2023 года адбылося судовае паседжанне па пытанні аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вынікі паседжання, як і факт прысутнасці на ім Юліі, невядомыя.
З матэрыялаў следства вынікае, што 3 красавіка 2021 года Шарманаў прысутнічаў на "Чыжоўка-Арэне" на хакейным матчы паміж камандамі "Гомель" і "Юнацтва-Мінск". Там жа, нібыта знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён сарваў са флагштока і скінуў дзяржаўны беларускі сцяг.
Абвінавачаны паведаміў суду, што прыбыў на “Чыжоўка-арэну” каля 17.00, прайшоў дагляд. Гаворыць, што не быў у стане алкагольнага ап'янення.
“Калі музыка, які граў на барабанах у групе падтрымкі, кінуў у бок каманды палачкі, я спусціўся, падняў палкі і перадаў іх бубначу. Унізе на парэнчах вісела палотнішча дзяржаўнага флага і флаг хакейнага клуба "Гомель". Я быў засмучаны дрэннай гульнёй каманды, якая прайгравала 3:0, раззлаваўся, сарваў сцяг і кінуў яго ўніз. У мяне не было прамога намеру на гэта, проста не справіўся з эмоцыямі”, — расказвае ён.
Насту прызналі вінаватай у жніўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты 15 верасня 2020 года ў інтэрнэце ў адрас аднаго з намеснікаў начальніка СІЗА-6.
Крымінальная справа ў адносінах да Аляксандра была ўзбуджана 23 чэрвеня 2021 года пасля праверкі, якая доўжылася з пачатку года. Справу распачалі з-за таго, што ў канцы траўня 2020 года ў «Аднакласніках» ён нібыта пакінуў каментар пад пастом Вольгі Карач, у якім была выяўленая абраза начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў, падпалкоўніка міліцыі Бабруйскага РАУС Рудзько.
У жніўні 2021 года Аляксандра прызналі вінаватым па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Валянціна была прызнана вінаватай у жніўні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці». Паводле абвінавачання, 9 траўня 2021 года ў аграгарадку Міханавічы Мінскай вобласці яна з дапамогай аэразольнага балончыка нанесла на паверхню трох апор ліній электраперадачы выявы бел-чырвона-белага сцяга.
Зміцер быў асуджаны ў жніўні 2021 года за каментар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад фатаграфіяй начальніка ўпраўлення аховы правапарадку Бабруйскага гарвыканкама Сяргея Рудзько, які, паводле заключэння лінгвістычнай экспертызы, насіў абразлівы характар і змяшчаў ненарматыўную лексіку.
Асуджаны за пагрозу гвалтам у каментарах Мікалаю Карпенкаву.
24.05.2023 стала вядома, што Саліма будуць судзіць паўторна па 364 артыкуле КК РБ.
У жніўні 2024 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Павел быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Павел быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «хуліганства» і «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі», і змешчаны пад варту ў СІЗА да суда. Падчас следства артыкул аб ужыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі знялі, паколькі абвінавачанне не знайшло свайго пацверджання.
У снежні 2020 года Паўла асудзілі за ўдар нагой па бамперы аўтамабіля ДАІ падчас нядзельнага маршу «Народная інаўгурацыя», які праходзіў 27 верасня 2020 года ў Мінску. Таксама вядома, што падчас утрымання пад вартай Паўла паспелі асудзіць па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у акцыі і аштрафаваць на 30 базавых велічыняў. У пастанове было пазначана: «у суд не з'явіўся».
Вызвалены ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
