Гітарыс і контрбасіст, былы артыст беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў. Ён грае ў такіх гуртах, як Unia, "Голая монашка", "Мутнаевока". Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Аляксандр быў затрыманы ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У красавіку 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Маладзечне, і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады - оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў. У адным з тэлеграм-каналаў было размешчана яго фота ў цывільным аддзенні. І, згодна з абвінавачваннем, Хвацюк размясціў пад ім негатыўны каментар.
Карабан Дзяніса на судзе абвінавачваюць у тым, што ў ВК-групе «ДРУГІЯ НАВІНЫ БЕЛАРУСЬ» ён пакінуў наступны каментар: «А*уенчык, даўно пара валіць іх».
Дадзенае выказванне следства і дзяржабвінавачанне расцэньвае як здзяйсненне злачынства па ч.1 арт.130 КК, г.зн. распальванне варожасці (у адносінах да праваахоўнікаў).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў пачатку чэрвеня 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Выклала відэа ў Цік Току, дзе яна прысаджваецца на пліту на фоне Вечнага агню на плошчы Перамогі, накінуўшы на плечы бчб сцяг. У СК гэта палічылі цынізмам і амаральнасцю і завялі крымінальную справу.
Пасля прысуду павінна была з'явіцца для адбыцця пакарання 8 студзеня 2022 года. Але 7 студзеня выехала за межы РБ.
Асуджаны за ўдзел у счэпцы на "Маршы герояў" 13 верасня 2020 года. Мужчыну ідэнтыфікавалі па фота і відэа. Да абвяшчэння прысуду знаходзіўся пад вартай.
Актывістка руху «Маці 328», дасылала мноства скаргаў наконт незаконнага затрымання свайго сына і прысуду яму па крымінальным артыкуле.
Была затрыманая за «паклёп» і асуджаная на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Адбывала пакаранне ў ПУАТ-1. 12.04.2024 адбылося судовае паседжанне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі на 10 месяцаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.