Па матэрыялах абвінавачання, Ганна і яе муж Дзмітрый, даведаўшыся, што ў Мінску будзе праходзіць масавае мерапрыемства ў жніўні 2020 года, прыехалі ў горад, у раён гандлёвага цэнтра "На Нямізе", і разам з іншымі прайшлі па праспекце Пераможцаў да Стэлы, а затым і далей, да гатэля "Вікторыя", дзе калону спынілі супрацоўнікі міліцыі. Падчас шэсця яны выкарыстоўвалі ў якасці пратэстнага сімвала бел-чырвона-белы сцяг і блакавалі рух транспарту, бо выйшлі з іншымі ўдзельнікамі акцыі на праезную частку праспекта.
Алеся была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Правладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні двух сяброў-25-гадовага Дзяніса Пішчала і 24-гадовай Ілоны Алегаўны Зайцавай. На "пакаяным відэа" дзяўчына "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах з «экстрэмісцкіх каналаў».
Вядома, што зімой 2021 года Ілону асудзілі па арт. 23.34 на 70 базавых штрафаў. Яна працуе медсястрой у Мінскім клінічным цэнтры фтызіяпульманалогіі.
Начальніца юрыдычнага аддзела сеткі салонаў "На Сувязі". Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 26-гадовая Ілона Белавус удзельнічала ў паслявыбарных акцыях пратэсту. На "пакаяным відэа" дзяўчына свой удзел у масавых мерапрыемствах і выхад на праезную частку адмаўляе.
На судовым пасяджэнні Наталля сказала, што ўбачыла разам з мужам, як група грамадзян з сімволікай накіроўвалася ў бок пр. Незалежнасці. Яны таксама вырашылі прайсці з натоўпам, перасоўваліся пры гэтым па тратуары. Дайшоўшы да праспекта, убачылі, што праезная частка перакрытая супрацоўнікамі міліцыі. У нейкі момант выйшлі на праезную частку паблізу пешаходнага пераходу, каб сфатаграфавацца, пры гэтым на запясце ў іх былі бел-чырвона-белыя стужкі.
Паводле матэрыялаў абвінавачання Стасюлевіч і Марвіна, даведаўшыся з інтэрнэту пра запланаваную ў Мінску акцыю пратэсту, у адзін з вераснёўскіх дзён 2020 гады прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, рухаліся ў складзе калоны на тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку на праезнай частцы і паблізу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна, пры гэтым Стасюлевіч публічна выкрыкваў лозунгі, блакіраваў і заступаў шлях транспартным сродкам.
Абвінавачанне лічыць, што неабвержнымі доказамі іх вінаватасці з'яўляюцца фотаздымкі і відэазапісы, на якіх зафіксаваны абставіны здзейсненых імі дзеянняў.
19 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынеслі прысуд раней судзімай Наталлі Тодрас — на 2,5 гады "хатняй хіміі". Адзін з пацярпелых спагнаў 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Абвінавачаная ў кастрычніку 2020 года, будучы ўдзельнікам экстрэмісцкага канала, двойчы размясціла абразлівыя каментары пад публікацыямі ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Бо яна ўжо была судзімая, прысуд пакінулі такім жа — ён паглынуў менш строгі прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.