Жыхарка Гродна. Таццяну вінавацілі ў тым, што яна у тэлеграм-канале “Гродна 97%” назвала Стасюкевіча “адмарожанай мордай”. Гэта кваліфікавалі як Абразу прадстаўніка ўлады.
Адрас для лістоў і слоў падтрымкі: вул. Белыя Росы, д. 3, кв. 70, 230021, г. Гродна.
жыхар Навагрудка. З чэрвеня 2021 года адбывае пакаранне ў папраўчай установе №21 у Мазыры. У Максіма два непаўналетнія дзіцяці.
28.08.2021 | Состоит на учёте как экстремистпо ст. 8 и 3 |
28.08.2021 | Его маму уволили с работы из-за того, что он бы осуждён по уголовной статье |
Паводле інфармацыі Вярхоўнага суда, абвінавачаны Муравейка 24 мая 2021 года сарваў дзяржаўны сцяг, замацаваны ля ўваходу ў будынак Баранавіцкай гарадской ЖКГ, зламаўшы пры гэтым дрэўка сцяга.
Вызвалены ў ліпені 2022 цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Былы старэйшы следчы. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года быў у камандзе Валерыя Цапкала. Аляксей быў затрыманы другога чэрвеня у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па месцы яго працы і ў кватэры прайшлі ператрусы. На працы была канфіскаваная тэхніка.
06.09.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом
1,5 года пазбаўлення волі.
Жыхар Жлобіна затрыманы ў пачатку чэрвеня. Крымінальная справа тычыцца падзеяў 9-10 жніўня, калі ў Жлобіне адбываліся акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.
У канцы сакавіка 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі.
Жыхарка Мінска. Паводле абвінавачання, Святлана Браценкова прыняла актыўны ўдзел у некалькіх несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах - 16 жніўня, 23 жніўня і 6 верасня, дзе гучна пляскала ў ладкі, выходзіла на праезную частку і перашкаджала руху грамадскага транспарту. Сваю віну жанчына не прызнала.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў чэрвені 2023 года.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Па версіі абвінавачання, Аляксандр, знаходзячыся ў алкагольным ап'яненні, патэлефанаваў у 102 і непаважліва выказаўся на рахунак прэзідэнта. Быў узяты пад варту ў зале суда.
Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Данііл разам з бацькам Віталём Калеснікавым пайшлі ў цэнтр горада на плошчу. Яны стаялі там разам у счэпцы ў першым радзе.
Жыхар Гродна. Сяргея абвінавацілі ў абразе былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева ў тэлеграм-чаце.Паводле версіі следства, Маланчук сваім каментаром "нанёс шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады, прынізіў гонар і годнасць генерал-маёр Юрыя Караева".
З 21 чэрвеня Сяргей пачаў адбываць пакаранне.
21.06.2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Жыхар Наваельні (Дзятлаўскі раён). Паводле матэрыялаў справы, Сокал у жніўні 2020 года ў адным з Telegram-чатаў апублікаваў абразлівыя паведамленні ў адрас супрацоўніка АУС з пагрозамі прымяніць да яго гвалт.
Мужчыну ўзялі пад варту ў залі суда пасля абвяшчэння прысуду 3 чэрвеня. У яго пяцёра дзяцей, малодшай дзяўчынцы 1,5 месяцы.
Вызвалены ў маі 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Пятра, а таксама двух іншых фігурантаў справу (Іллю Паланянкіна і Яна Дайліду) прызналі вінаватымі ў "актыўных групавых дзеяннях" на акцыі пратэсту. А менавіта ў тым, што "браліся за рукі (становіліся ў счэпку), актыўна заклікалі іншых грамадзян удзельнічаць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, кінулі неўстаноўлены прадмет у бок супрацоўнікаў МУС". Пётр Грэцкі сваёй віны не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гады абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
На думку дзяржабвінавачання 25 кастрычніка 2020 года Сацюк Альберт у тэлеграм-чаце "Брэст Усход 97%" размясціў абразлівы каментар у дачыненні да прапаршчыка міліцыі 3-яй аператыўнай роты АМАП ГУУС Мінаблвыканкама. Альберт сваю віну на судзе не прызнаваў. Адзначыў, што выдаліў свой тэлеграм акаўнт, і разглядае абразлівае паведамленне размясціў не ён.
2 гады хатняй хіміі
Уначы з 13 на 14 лістапада мінулага года Сяргей Міселя павесіў на тэрыторыі сярэдняй школы ў Замасточчы бел-чырвона-белы сцяг, але на шум з будынка школы выбег вартаўнік і запатрабаваў зняць сцяг. Паміж Місялёў і вартаўніком адбылася лаянка, падчас якой, па версіі следства, у адрас вартаўніка прагучалі пагрозы прымянення гвалту. Вартаўнік усё ж зняў сцяг, і Міселя пайшоў. Праз некалькі дзён яго затрымалі на трое сутак па ўзбуджанай крымінальнай справе, але пазней адпусцілі па падпісцы аб нявыездзе. Да суда ён знаходзіўся на волі, працаваў мэнэджэрам па продажах. Жанаты, выхоўвае дзяцей трох і шасці гадоў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
28.10.2023 | Освобожден по срокам |
2 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму
На думку абвінавачання у адным з тэлеграм-каналаў жыхар Брэста Яўген Пашалюк апублікаваў абразлівыя каментары ў дачыненні да суддзі з Брэста. 15.09.21 пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ было заменена на "хатнюю хімію".
2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы можаце загрузіць выяву з акцыі падтрымкі, і пасля праходжання мадэрацыі мы яго апублікуем.
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, запоўніце анкету, каб патрапіць на першы этап правядзення інтэрв'ю з мэтай вызначэння вашых індывідуальных патрэб.