Вядома, што жанчыну затрымалі ў снежні 2022 года. Да суда яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а пасля затрымання правяла трое сутак з 16 па 19 снежня 2022 года ў Пінскім ІЧУ. Наталлю Паўлючэнку асудзілі за каментар у сацсетцы "Аднакласнікі" 17 сакавіка 2021 года ў бок Лукашэнкі ў групе "Медыя-Палессе" пад навіной пра памерлага ў Пінскай бальніцы пацыента. Каментар прызналі наўмыснай публічнай абразай Лукашэнкі. На судзе Наталля не прызнала віну. Яна патлумачыла, што ўбачыла ў групе паведамленне пра смерць пацыента праз дзеянні аховы Лукашэнкі, таму размясціла паведамленне. Але яна не прызнае віну, бо каментар тычыўся не Лукашэнкі, а ягонай аховы, і меў дачыненне не да ягонай асобы, а да дзеянняў аховы.
Дырэктарка прыватнага прадпрыемства, маці двух непаўнагадовых дзяцей. Асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту. Жанчыну вылічылі па фота з акцыі пратэсту, якое яна размясціла на сваёй старонцы ў “Інстаграм”. Да суда Наталля знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах абвінавачання, Дар’я Цыркун у верасні 2020 года ў Мінску, “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб з іншымі неўстаноўленымі асобамі, прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў, аказваючы пры гэтым відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўнікоў улады – супрацоўнікам міліцыі".
У ходзе судовага разбору абвінавачаная Цыркун сваю віну ў прад'яўленым ёй абвінавачванні прызнала ў поўным аб'ёме.
Вырак суда 29.11.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Паводле абвінавачання, сяброўкі (Дар'я і Кацярына) 22 лістапада 2022 года, знаходзячыся каля будынку інтэрната КТУП «Мінскі Камароўскі рынак» сарвалі з фасаду гэтага будынка дзяржаўны сцяг. Затым дэманстратыўна махалі ім ідучы па вул. Беламорскай, пасля чаго кінулі яго на зямлю.
Пры гэтым свае дзеянні здымалі на камеру мабільнага тэлефона, а фота - і відэафайлы выкладвалі ў групу ў сацыяльнай сетцы, чым публічна зняважылі дзяржсімволіку.
Падчас судовага паседжання дзяўчыны прызналі віну ў поўным аб'ёме і чыстасардэчна раскаяліся.
Асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. У судовай пастанове паведамляецца, што Ганна напісала яўку з павіннай. Але на момант напісання заявы ў сілавікоў была дастатковая колькасць доказаў яе ўдзелу ў пратэстах, а менавіта фатаздымкі з тэлефона. Таму яўку з павіннай суд прызнаў як чыстасардэчнае прызнанне.
Вырак суда 24.01.2023:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.