Жыхарка Рагачова была затрымана 19 студзеня 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцый пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. У жанчыны дома правялі ператрус, адвезлі ў СК Жлобіна на допыт, пасля ў ІЧУ, а потым у СІЗА.
15.05.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.04.2022:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле версіі абвінавачання, Віталь Жылінскі «неаднаразова ў жніўні-верасні 2020 года ў складзе групы асобаў перасоўваўся па праезных частках праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, Пушкіна, вуліц Максіма Багдановіча і Якуба Коласа ў Менску, публічна выкрыкваючы лозунгі. У выніку супрацьпраўных дзеянняў былі блакіраваныя транспартныя зносіны ў сталіцы, што прывяло да збою ў працы грамадскага транспарту».
Акрамя таго, палітвязню паставілі размяшчэнне 6 і 9 студзеня 2022 года «ў адным з дэструктыўных Telegram-чатаў даступныя неабмежаванай колькасці асоб публікацыі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан».
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля падзеяў у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Алегу прад'яўляюць тое, што ён выламаў кол (які падпіраў дрэва), разламаў гэты кій на 2 часткі, адну з якіх кінуў у бок супрацоўнікаў міліцыі. Гэты палку ён «кінуў з мэтай нанясення пашкоджанняў» і «наўмысна пагражаючы гвалтам» міліцыянтам. Таксама ён у бок міліцыі кінуў жменю зямлі.
20 жніўня 2024 г. у Алега адбыўся суд аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду ў судзе г. Бабруйска і раёна.Гэтаможа сведчыць аб тым, што ў верасні палітвязеньвыйшаўна волю .
Па матэрыялах абвінавачання Максім Анкуда з выкарыстаннем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькі дзяржаўных чыноўнікаў: прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, генеральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.
Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом ў маі 2023 года
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Вучыць англійскую, працаваў да затрымання тэсціроўшчыкам, упарта да гэтага ішоў (да гэтага быў кладаўшчыком) — прапрацаваў 3 месяцы на новым месцы і затрымалі.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання , Юры Усніч прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.
Любіць дзяцей. Аптыміст, стойка пераносіць складанасці.
Па падліках праваабаронцаўвызваленывясной2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вядома, што Аляксандру Кандорскаму 33 гады, ён працуе кіроўцам-экспедытарам у прыватнай фірме, мае двух дзяцей і вельмі добрыя характарыстыкі.
У кастрычніку 2021 года пад відэа аб разгоне мірнай акцыі, якое ў сваім пасце ў "Аднакласніках" размясціла Вольга Карач, Аляксандр пакінуў каментар: "На кол".
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены зімой 2024 года.
Вырак суда 22.12.2021:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Дзмітрыя Пашкевіча прызналі вінаватым, што 28 верасня 2020 года ён размясціў на спартыўным сайце "Трыбуна" каментар, у якім змяшчалася падахвочванне да здзяйснення гвалту над міністрам МУС Караевым. У каментары прысутнічалі словы "трэба забіць...". Паведамленне было знойдзена падчас маніторынгу спецыяльным аддзелам на наступны дзень.
Аксане прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 17 снежня 2021 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
У 2022 годзе стала больш жорсткім пакаранне і Аксану адправілі ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў вызваленапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.11.2021:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Падчас разгляду матэрыялаў справы стала вядома, што 10 чэрвеня 2021 года прыкладна ў 11.00 Васіль Іванавіч прыйшоў у краму па алкаголь. Але там яму яго не прадалі. Мужчына вырашыў пайсці ў бар. Там ён узяў піва, але плаціць за яго па незразумелых прычынах адмовіўся. Лагічна, З боку бармэна да мужчыны ўзніклі пытанні. У выніку мужчына стаў гучна абурацца — славесна "прыляцела" і супрацоўнікам бара, і існуючай дзяржаўнай улады, і нават Лукашэнку. На аўдыёзапісах, якія праслухоўвалі ў судзе, можна было пачуць, да прыкладу, такія фразы: "97% супраць яго", "мянты даўно згодны з народам", "яны невінаватыя, яны хутка тэрмін свой адбудуць, а адбываюць за праўду", "пенсіянераў ён пакрыўдзіў усіх, с..а, ён дыктатар"...
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.