Яе затрымалі нібыта за паклёп у дачыненні да дзейнай улады. У жанчыны дома правялі ператрус, дасталі тэлефоны ў яе і яе дзяцей.
Жанчыну першыя дні ўтрымлівалі ў ізалятары. За адмову запісаць "пакаянае відэа" на яе аказвалі ціск: ноччу ў камеры не выключалі святло, будзяць і перашкаджалі спаць, забіралі матрац, днём не дазвалялі сядзець на ложку. Потым Віторы змянілі меру стрымання на хатні арышт да суда.
Вікторыя гадуе траіх дзяцей, малодшаму сыну чатыры гады.
Яна-пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў Ліме (літаратура і мастацтва), журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва "Маскарад".
Праходзіць па крымінальнай справе разам сям'ёй Лівянтаў. Аляксандра вучылася на факультэце міжнародных адносін БДУ на спецыяльнасці "Міжнародная эканоміка" і атрымала прэмію прэзідэнцкага фонду па падтрымцы адораных студэнтаў.
Алену разам з мужам Зміцерам затрымалі ў красавіку 2023 года. Іх забралі з працы і адвезлі ў Фрунзенскі РАУС. Дзмітрыя прыгаварылі да 13 сутак арышту, Алену — да 15 сутак, абодвух за "дробнае хуліганства". Пасля сутак сям'ю не выпусцілі, а прад'явілі абвінавачанне за ўдзел у акцыях пратэсту.
Злаце 20 гадоў. КМС па біятлоне і па веласпорце. Затрыманая за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе (тады ёй было 17 гадоў), на месцы акцыі аказалася выпадкова, калі вярталася з трэніроўкі.
Вырак суда 30.05.2023:
2 гады абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.