24 студзеня 2023 г. у судзе Камянецкага раёна адбыўся суд па замене пакарання. Суддзя АксанаШкель не падтрымала хадайніцтва ВУАТ аб пераводзе Сяргея ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 15.12.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Згодна з версіяй следства, Аляксандр Пугач "з кастрычніка 2020 года па сакавік 2022 года ў Telegram абражаў кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў улады, у тым ліку генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў".
Суддзя Руслан Царук прызначыў акрамя пазбаўлення волі кампенсацыю маральнай шкоды памерам 10000 рублёў і 100 базавых велічыняў.
Вырак суда 16.01.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і : Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў. Насту адпусцілі. А Яна і Алеся перавялі ў СІЗА-1. У Алеся падчас затрымання забралі тэлефон, тэхніку. У выніку знайшлі адну фатаграфію з маршу 2020 года. За яго хлопцу далі 2 гады калоніі.
Алесь з дзяцінства захапляўся музыкай, - расказвае брат палітвязня. - Ведае шмат беларускіх выканаўцаў, гуляў з некаторымі з іх. Напрыклад, ён выступаў з кавер-бэндамі ў Мінскіх клубах, з гуртом "рэ-Мажор" выступаў як скрыпач. Асабліва творчымі для Алеся сталі апошнія два гады перад затрыманнем - ён напісаў некалькі тэкстаў для песень, музыку для іх, зрабіў запісы. Спявае Алесь па-беларуску.
10.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сцяпану з Новалукомля 23 гады. Ён абвінавачваўся ў тым, што ў сакавіку гэтага года "зрабіў экстрэмісцкія надпісы на трубаправодзе Лукомскай ДРЭС", а яшчэ праз два месяцы; "нанёс на паверхню артылерыйскай гарматы, устаноўленай на тэрыторыі воінскага пахавання ў вёсцы Старыя Лаўкі Чашніцкага раёна, выявы бел-чырвона-белага і сіне-жоўтага сцягоў".
Вырак суда 26.08.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.