Мастак, былы кіраўнік творчай супольнасці "Пагоня". Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту. Пазней стала вядома, што супраць Генадзя ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 26 лютага 2025 г.
Вырак суда 04.05.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Згодна з праўладным тэлеграм-каналам 45-гадовы Аляксандр, галоўны інжынер завода ААТ «Мілкавіта» ", спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol.
Вячаслаў быў затрыманы 22 сакавіка нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам. Суд прызначыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, па заканчэнні якіх Вячаславу прад'явілі абвінавачанне па частцы першай артыкула 130 КК РБ за каментар у сацсетках. Яго змясцілі пад варту.
01.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў асуджаны за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гародні азнаменаваўся тады жорсткімі затрыманнямі, пры якіх сілавікі распылялі слёзатачывы газ супраць пратэстоўцаў.
Вырак суда 06.10.2022:
2.5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Брамнік ФК "Змена" (Ваўкавыск). Работнік ААТ "Беллакт", грамадскі актывіст.
З матэрыялаў абвінавачання вынікае, што Юры ў суполцы “STOP LUKA”, якая прызнана "экстрэмісцкімі матэрыяламі" размясціла выяву чырвона-зялёнага сцяга на фоне нацысцкай сімволікі (свастыкі), сэнсавым зместам выявы якой з'яўляецца аўтарскае меркаванне, што ва ўпраўленні Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца нацысцкая ідэалогія. . Юры ў судзе віны сваёй фактычна не прызнаў, ён патлумачыў, што не меў намеру здзекавацца з дзяржаўнага сцяга і толькі выпадкова “лайкнуў”.
Спачатку на Юрыя завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП і пакаралі штрафам, а пазней распачалі яшчэ і крымінальную справу. Юры мае непаўналетняе дзіця.
Вызвалены ў пачатку восені 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Па матэрыялах абвінавачання, у канцы верасня 2021 года Алег Дутчык размясціў у сацыяльнай сетцы "УКантакце" каментар, у якім негатыўна адазваўся аб гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў Менску.
Акрамя таго, мужчына на працягу мінулага года неаднаразова размяшчаў у розных супольнасцях негатыўныя выказванні з абразамі ў адрас прэзідэнта, прыніжаў яго гонар і годнасць.
Апошні пост у яго акаўнце "УКантакце" быў зроблены 27 сакавіка і быў наступнага зместу:"Арышт — гэта абмежаванне волі".
Падчас судовага працэсу мужчына сваю віну не прызнаў.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, а судовых паседжанняў было пяць. Мабільны тэлефон, з якога Ірына» абражала Лукашэнку", ён вырашыў канфіскаваць у даход дзяржавы. Вядома таксама, што падчас ператрусу ў Ірыны дасталі грошы, але суддзя пастанавіў вярнуць іх уладальніцы.
Вырак суда:
2, 5 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.