Паводле версіі абвінавачвання, Міхаіл з кастрычніка 2021 года па 8 студзеня 2022 года ў сацсетцы "ВКонтакте" пакідаў каментары "з негатыўнай ацэнкай" і "заклікам да гвалтоўных дзеянняў" у дачыненні да Лукашэнкі А.Р. да суда, як і на самім працэсе, Міхаіл цалкам адмовіўся ад дачы паказанняў. Але пры гэтым на судовым пасяджэнні заявіў, што цалкам прызнае віну. Да суда Міхаіл знаходзіўся ў зняволенні.
Асуджаны за ўдзел у двух Маршах 23 і 30 жніўня 2020 года – «Маршу новай Беларусі» і «Маршу міру і незалежнасці». Доказамі па справе выступалі фота і Відэа з тэлефонаў і ноўтбука Лаўскага. Аляксея два з паловай месяцаў утрымлівалі пад вартай, а пасля абвяшчэння прысуду выпусцілі на волю да накіравання на «хімію».
Вырак суда 30.12.2021:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу
Жыхар вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна Яго абвінавацілі ў тым , што ён рэпаснуў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" паведамленне з групы "Гродзенская Вобласць Перамен!".
Да суда да Віктара Пільжыса была ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту - з 12 верасня 2022 года. Гэта значыць, што Пільжысу забаранялася выходзіць з дому, карыстацца інтэрнэтам і сувяззю.
Акрамя прысуду ў два гады калоніі, суд абавязаў Віктар Пільжыса выплаціць двум сілавікам 10 000 беларускіх рублёў у якасці кампенсацыі іх маральнай шкоды.
06.12.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 12 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.10.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Спачатку Дала была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак (за перасылку артыкула Zerkalo.io у асабістыя паведамленні іншаму чалавеку). Але за дзень да выхаду, завялі крымінальную справу за фатаграфіі з акцый пратэсту ў 2020.
Жонка ўладальніка бара, «Банкі-бутэлькі», на тэрасе якога 3 жніўня прайшоў вулічны канцэрт менскай спявачкі Мерыем Герасіменкі.
Муж Марыі быў затрыманы на наступны дзень пасля канцэрту і 5 жніўня стала вядома, што яму далі 30 сутак арышту. З таго моманту ён не выйшаў на волю. У затрыманых мужа і жонкі двое непаўналетніх дачок.
Уладальнік бара «Банкі-бутэлькі», на тэрасе якога 3 жніўня прайшоў вулічны канцэрт мінскай спявачкі Мерыем Герасіменкі. Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» — як мінімум трэк «Обіймі». Відэа прыхільнікі публікавалі ў сацсетках. Спявачку затрымалі 3 жніўня 2022 года.
На наступны дзень пасля канцэрта ў бар «Банкі-бутэлькі» прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Увечары 5 жніўня стала вядома, што яму далі 30 сутак арышту. З таго моманту ён не выйшаў на волю. Акрамя таго зараз затрымана і яго жонка, Марыя Жук.
У затрыманых мужа і жонкі двое непаўналетніх дачок.
Вырак суда 31.01.2023:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.