Прысуд Бычкову невядомы, як і абставіны справы. У той час большасць палітычных крымінальных спраў па гэтым артыкуле звязана з каментарамі ў сацсетках і месэнджарах.
У спісе экстрэмістаў Бычкоў атрымаў пазнаку "адбывае пакаранне". Гэта значыць, што яму маглі прысудзіць тэрмін у калоніі або хімію з накіраваннем.
Віталь Бычкоў памёр 28 кастрычніка 2024 года - невядома, ці адбыў ён пакаранне цалкам. Прычынай яго смерці стаў інсульт.
Паводле прад'яўленага абвінавачвання, Вадзім Калінін у лютым 2022 года, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон Xiaomi Redmi 6А, пакінуў у сацыяльнай сетцы Instagram пад публікацыяй акаўнта minsk_news з выявай Аляксандра Лукашэнкі каментар абразлівага характару ў яго адрас.
У судовым паседжанні мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.
Акрамя пазбаўлення волі да Вадзіма будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Вырак суда 05.12.2022:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
З канца кастрычніка 2022 года мужчыну трымалі пад вартай, праз месяц яго перавялі пад хатні арышт. Пасля прысуду раённага суда зноў узялі пад варту.
Крымінальную справу завялі праз інцыдэнт з дзяржаўным сцягам РБ.
Паводле абвінавачання, у адзін з дзён на ганку сельсавета А Г.Аброва (Івацэвіцкі р-н) сабралася кампанія з 5 чалавек, сярод тых, хто сабраўся быў і Аляксей. Хлопцы выпівалі і раптам Аляксей вырашыў забрацца па вадасцёкавай трубе і зняць дзярж сцяг. Пры гэтым мужчына зламаў трубу, а сцяг паклаў на ганак. Дзяўчына з гэтай жа кампаніі падняла сцяг і прыставіла яго да сцяны.
Гэтую гісторыю прадстаўнікі абвінавачвання кваліфікавалі як здзек над дзяржаўным сцягам РБ.
Восенню 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы ў жніўні 2022 года па абвінавачанні ў "пашкоджанні сцяны крамы ў горадзе Докшыцы чырвонай васковай крэйдай". Ён напісаў на сцяне надпіс "3%" і пасля быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі.
Вядома, што незадоўга да затрымання Аляксандр актыўна крытыкаваў гандлёвыя аб'екты ў Докшыцах — за продаж пратэрмінаваных прадуктаў і парушэнне санітарных нормаў.
Ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Паўла Амяльянава абвінавацілі ў тым , што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэнкі ў Telegram-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.
Таксама мужчыне паставілі ў віну тое, што ён з 20 чэрвеня 2021 года па 12 ліпеня 2022 года сістэмна ў начны час выкрадаў веласіпеды, якія захоўваліся ў шматкватэрных дамах. Бабруйчанін скраў у агульнай складанасці 27 ровараў коштам 11 000 рублёў.
Мужчына раскаяўся ў зробленым і поўнасцю прызнаў сваю віну.
18.05.2024 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Суд прызнаў вінаватым у тым, што 30 жніўня 2021 года ён у адным з Telegram-чатаў пакінуў некалькі каментароў абразлівага характару і, як паказала экспертыза, тым самым публічна абразіў Лукашэнку, "наўмысна прынізіў яго гонар і годнасць у непрыстойнай форме".
Суддзя Аляксандр Краўчанка прызначыў яму тады пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання тэрмінам на 3 гады. Аднак пракурор вынес пратэст на прыгавор, які быў разгледжаны 9 лютага. Судовая калегія Магілёўскага аблсуда вынесла новае пакаранне - пазбаўленне волі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.