Аляксей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групе ўдзельнічалі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых органаў, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам». Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Аляксея асудзілі па артыкуле аб «неданясенні аб злачынстве» і вызвалілі з-пад варты ў зале суда ў сувязі з поўным адбыццём прызначанага тэрміна пакарання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
41-гадовы былы ІП, працаўнік аўтасалона Peugeot у Менску. Праходзіў па справе аб нападзе на дом дэпутата А.Гайдукевіча. Аб яго лёсе вядома мала. У нейкі момант мужчына знік са спісаў абвінавачаных. Супрацоўнікамі КДБ ажыццяўлялася яго праслухоўванне перад затрыманнем. Вымушана выехаў за мяжу РБ.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
Эдуард, супрацоўнік АМАП ГУУС, знаходзіўся на службе з 2006 года. Як і многія яго калегі, ён падвяргаўся кантролю. Вядома, што на базе в/ч 3214 Эдуард удзельнічаў у трэніроўках спецназа і вучэннях па разгоне масавых мерапрыемстваў з прымяненнем спецыяльнай тэхнікі. Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групе ўдзельнічалі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых органаў, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам». Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Эдуарда асудзілі па артыкуле аб «бяздзеянні службовай асобы» з пазбаўленнем волі, а таксама з забаронай займаць дзяржаўныя пасады і пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на пяць гадоў. Акрамя таго, яго пазбавілі воінскага звання.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў канцы студзеня 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзіміру ставяць у віну размяшчэнне ў сваіх сацсетках фота з жнівеньскіх маршаў у Віцебску.
Уладзіміра затрымалі 14 снежня пасля затрымання трох чалавек, звязаных з гастрапабам ROK’I PUB – заснавальнікаў установы Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна.
Як паведамляла Віцебская вясна, на думку наведвальнікаў паба, адной з прычын затрымання мог быць нядаўні канцэрт беларускай спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa (сапраўднае імя Яна Смаляга, яна жонка былога палітвязня Лявона Халатрана). Але, верагодна, канцэрт быў толькі нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы. Як высветлілася пазней, УДФР узбудзіў справу за нявыплату падаткаў. Верагодней за ўсё, што Булаўскага як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску таксама затрымалі ў рамках гэтай справы.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Былы кандыдат у прэзідэнты, затрыманы па крымінальнай справе.
Андрэй Дзмітрыеў - сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання «Гавары праўду».
У 2021 годзе ў аб'яднанні «Гавары праўду» прайшлі ператрусы, пасля якіх рахункі арганізацыі заблакавалі, а офіс — апячаталі. 12 жніўня 2021 года Дзмітрыева затрымалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі.
Паўторна мужчыну затрымалі 11 студзеня 2023 года і пасадзілі ў СІЗА -1. Следчы камітэт паведаміў, што Дзмітрыеў удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года, таму стаў падазраваным па арт.342 КК РБ.
20.04.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Юрыя затрымалі 12 студзеня проста на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе.
Юрый Бубноў – узначальвае кафедру гуманітарных дысцыплін Беларускага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (былы МДУХ) з 1997 года. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта тэхналогій (былы МДУХ). Мужчына узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі». У Магілёве Юрый Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Анатоль быў асуджаны за пакінутыя ў сваім профілі ў «Аднакласніках» публікацыі, якія ўтрымлівалі зневажальную інфармацыю пра Лукашэнку. Згодна з пазіцыяй абвінавачання, іх мэтай было публічна нанесці шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады і распаўсюдзіць загадзя ілжывыя звесткі, якія зневажаюць Лукашэнку.
Анатоль прызнаў віну поўнасцю.
Выйшаў на волю ў маі 2025 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Ганна была затрымана 17 студзеня і ёй адразу прад'явілі крымінальнае абвінавачанне за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
15.04.2024 вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Спачатку быў прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. На хіміі яму быў больш жорсткім рэжым і Яўгена адправілі адбываць пакаранне ў калонію.
Паводле абвінавачання, сяброўкі (Дар'я і Кацярына) 22 лістапада 2022 года, знаходзячыся каля будынку інтэрната КТУП «Менскі Камароўскі рынак» сарвалі з фасаду гэтага будынка дзяржаўны сцяг. Затым дэманстратыўна махалі ім ідучы па вул. Беламорскай, пасля чаго кінулі яго на зямлю.
Пры гэтым свае дзеянні здымалі на камеру мабільнага тэлефона, а фота - і відэафайлы выкладвалі ў групу ў сацыяльнай сетцы, чым публічна зняважылі дзяржсімволіку.
Падчас судовага паседжання дзяўчыны прызналі віну ў поўным аб'ёме і чыстасардэчна раскаяліся.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 месяцы арышту.
Выпускнік БДУ, верагодна сын адваката ТАА «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» . Юрыдычныя паслугі".
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў трох Маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянераў спыніць удзел у мірных сходах. Яўген прызнаў сваю віну. "Мінсктранс" заявіў пазоў аб пакрыцці матэрыяльнай шкоды ў памеры больш за 47,7 тысячы рублёў, ён будзе разгледжаны ў рамках грамадзянскага судаводства.
Па падліках праваабаронцаў летам 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Падставай для крымінальнай справы стаў запісаны Юрыем ролік у сацсетцы TikTok. Паводле тлумачэнняў Юрыя, 5 кастрычніка 2022 года ён выклікаў мясцовага ўчастковага Дзмітрыя Ціунава для дапамогі ў вырашэнні сямейнага канфлікту. Участковы паабяцаў прыехаць, але гэтага не зрабіў. На эмоцыях (і будучы нецвярозым) Юры запісаў відэа, дзе казаў, што міліцыя працуе дрэнна, і абразліва выказаўся пра Ціунава.
Вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
3 месяцы арышту.
59 гадоў, ён жыхар Светлагорска. Анатоля затрымалі 25 кастрычніка 2022 года за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы. Знаходзячыся ў дзяжурным пакоі міліцыі чыгуначнага вакзала ў Бабруйску, ён некалькі разоў выказаў абразы на адрас Лукашэнкі.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 3 жніўня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У відэа з пабліка , які мае дачыненне да сілавікоў, Мікіта Карпенка расказваў, што быў падпісаны на гурты «В Контакте», якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» і, акрамя таго, у адной з іх пакінуў нейкі абразлівы каментар.
05.07.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
