Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Аляксей Міхнюк з неўстаноўленай прылады ў экстрэмісцкіх чатах у Telegram неаднаразова размяшчаў паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, і пры гэтым змяшчаюць выказванні, выяўленыя ў непрыстойнай форме, што прыніжаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі. Таксама абвінавачаны размяшчаў абразы ў адрас прэс-сакратара кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Эйсмант.
Падчас судовага працэсу Міхнюк сваю віну ў зробленым прызнаў і раскаяўся.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.11.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Жыхар Жлобіна, нарадзіўся ў Бабруйску. Яго судзілі за відэа самалётаў у Жлобіне. На судзе казаў, што "быў напалоханы і падумаў, што пачалася і тут вайна". Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 22 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
12.06.2024 зноў прызначылі суд над Ягорам за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Яму пагражае падаўжэнне тэрміна зняволення яшчэ на адзін год.
Па падліках павінен быў выйсці на волю восенню 2025г.
Вырак суда 25.05.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 12.06.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.