Дзмітрыя прызналі вінаватым у «неданясенні аб дакладна вядомай асобе, якая ўчыніла асабліва цяжкае злачынства, і аб месцы знаходжання такой асобы» па справе аб падрыве міліцэйскай машыны ля будынка Цэнтральнага РУУС у Менску.
Мужчына мае вышэйшую адукацыю і працуе кіроўцам у прыватнай фірме. Мае шэсць дзяцей, з якіх тры непаўналетнія. Аднаму з іх два гады.
Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ў студзені 2022 года ён у тэлеграм-чаце пакінуў абразлівыя каментары ў дачыненні да Мінскага пракурора, капітана мінскай міліцыі ДАІ, капітана бабруйскай міліцыі АМАП, суддзі суда Ленінскага раёна Гродна, маёра міліцыі, намесніка начальніка аховы правапарадку і профіля АМАП Магілёўскага абласнога УУС.
Па падлікахвыйшаў на волю 14 сакавіка 2025 г.
Вырак суда 02.03.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Аляксея апазналі па фатаграфіях з пратэстаў. Таксама ў якасці пацверджання яго ўдзелу ў пратэстах былі скарыстаны дадзеныя тэлефонных злучэнняў, прадстаўленыя мабільным аператарам.
Аляксей Сахар мае сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе зваршчыкам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Арцём быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Арцём у верасні 2021 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясціў каментар у дачыненні да супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які «негатыўна ацэньвае яго, тым самым абразіўшы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
Вырак суда 28.02.2023
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 100 базавых велічынь штрафу.
Па матэрыялах абвінавачання, Юрый Працкевіч двойчы прымаў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў . Так, у першым выпадку ён рухаўся па праезнай частцы вуліцы Далгабродскай у складзе калоны працаўнікоў прадпрыемстваў, у другім выпадку па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў. Быў апазнаны па вопратцы, а затым у ягоным тэлефоне следчыя знайшлі фотаздымкі з акцый пратэсту.
У судовым пасяджэнні сваю віну Працкевіч прызнаў цалкам.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 10 і 16 жніўня 2020 года.
Акрамя таго, у ліпені 2021 года абвінавачаны нібыта аказаў садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню, калі адправіў у чат-бот аднаго з дэструктыўных Telegram-каналаў паведамленні з нібыта няпэўнымі дадзенымі ў дачыненні да аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства, а таксама дадзеныя аб ягоным прыватным жыцці.
У судовым паседжанні абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова. Разам з тым указаў, што намеру на садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню ў яго не мелася.
30 студзеня 2023 года 18-гадовы Максім быў прыгавораны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым паводле часткі 1 артыкула 130, артыкула 369 і артыкула 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
На момант затрымання 10 траўня 2022 года хлопец быў непаўналетнім.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Валерыя Сокал 16 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска. У судзе Валерыя віну прызнала ў поўным аб'ёме і суду ўказала, што 16 і 30 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску, пра якія даведалася з сацыяльных сетак.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстнай акцыі ў Мінску восенню 2020 года. Сяргея апазналі па фатаграфіях з пратэстаў, знойдзеных сілавікамі ў яго мабільным тэлефоне. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і пакаяўся ў зробленым.
Сяргей Саўкін мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўналетняе дзіця. Працаваў дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.