Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.03.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Яе апазналі па фатаграфіях і відэазапісах з пратэстаў. Іх рабіў хлопец Кацярыны на свой мабільны тэлефон. Пасля файлы захоўваў на ноўтбуку, які падчас затрымання быў выняты сілавікамі.
Жанчына поўнасцю прызнала віну і раскаялася ў зробленым.
Кацярына броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Менску і выхадзе на праезную частку. Аляксандр, скончыўшы працоўную змену на прадпрыемстве, на прахадной убачыў групу людзей з расцяжкай з лозунгам, пасля чаго далучыўся да пратэстоўцаў. Аляксандр мае вышэйшую адукацыю і працуе шліфавальшчыкам на дзяржаўным прадпрыемстве.
Максім быў затрыманы ў лютым 2023 года і асуджаны ў межах крымінальнай справы па артыкуле аб махлярстве. Ён абараняў у судзе некалькіх палітвязняў, а таксама быў адвакатам аднаго з фігурантаў "справы Белгазпрамбанка".
Зыходзячы з інфармацыі, за ёй сачылі і затрымалі каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус. Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Зараз яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гродна.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.