Рэчыцкая актывістка, дзяўчына загінулага кіраўніка» Беларускага дома ва Украіне” Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-ым годзе. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года яна была ўдзельніцай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Суд над Марынічам і Хамянковай быў завочны, а Яўгена Пугача трымаюць пад вартай з ліпеня 2023 года.
Як сцвярджае следства , Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да "шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Яны нібыта "стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнет-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-м годзе".
Таксама кіраўнікоў "Імагуру" абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. За гэтыя гады дзейнасці ім налічылі 220 тысяч рублёў урону.
У сакавіку 2021-га хаб "Імагуру" ў Мінску штурмавалі сілавікі ў масках. Яны затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Пасля гэтага ўстанова зачынілася. Пазней "Імагуру" аднавіла сваю дзейнасць за мяжой.
Вырак суда 03.12.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 7000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Суд над Марынічам і Хамянковай быў завочны, а Яўгена Пугача трымаюць пад вартай з ліпеня 2023 года.
Як сцвярджае следства , Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да "шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Яны нібыта "стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнет-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-м годзе".
Таксама кіраўнікоў "Імагуру" абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. За гэтыя гады дзейнасці ім налічылі 220 тысяч рублёў урону.
У сакавіку 2021-га хаб "Імагуру" ў Мінску штурмавалі сілавікі ў масках. Яны затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Пасля гэтага ўстанова зачынілася. Пазней "Імагуру" аднавіла сваю дзейнасць за мяжой.
Вырак суда 03.12.2024
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 7000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 01.07.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ігар – настаўнік фізкультуры з баранавіцкай СШ №1. Яго затрымалі ў першай палове 2024 года. На "пакаяным відэа", апублікаваным на праўладным канале, ён "прызнаецца" ў тым, што пакідаў абразлівыя каментары на адрас міліцыянтаў і Лукашэнкі.
У лістападзе таго ж года яго асудзілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах: "абраза Лукашэнкі", "абраза прадстаўніка ўлады", "заклікі да санкцый" і "распальванне варожасці". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Грамадзянін Украіні. МУС сцвярджала, што ўкраінец мае дачыненне да «экстрэмісцкага фарміравання "Беларусь за МКАДам", але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр не меў ніякага дачынення да праекту як стваральнік ці кіраўнік — ён проста пакідаў там каментары.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
Вырак суда 27.03.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр быў асуджаны летам 2024 года па артыкулах "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 25.06.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Яўген быў асуджаны летам 2024 года па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і прысуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 14.06.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Юрыя затрымалі напярэдадні "Адзінага дня галасавання" ў лютым 2024 года. Яго называлі адміністратарам Кіраўскага тэлеграм-канала, створанага ў 2020 годзе, дзе ён нібыта заклікаў людзей выходзіць на вуліцы, пакідаў абразлівыя каментары на адрас сілавікоў, рэгістраваўся ў «Плане Перамога» і адпраўляў фота самаробнай зброі ў ананімны чат-бот.
23 лютага 2024 года Юрыя судзілі па адміністратыўнай справе за «прапаганду ці распаўсюд нацысцкай сімволікі» (ч. 2 арт. 19.10 КаАП РБ). У чэрвені таго ж года яго асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Падрабязнасці справы невядомыя.
30 верасня 2024 года суд Магілёўскай вобласці ў закрытым рэжыме разгледзеў яго справу па артыкулах "масавыя беспарадкі" і "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці". Падрабязнасці справы і рашэнне суда таксама невядомыя.
Яшчэ да турмы ў Юрыя была інваліднасць трэцяй групы. Асноўны дыягназ - двухбаковая полісегментарная тромбаэмбаліі лёгачных артэрый. Гэта закаркаванне сасудаў у лёгкіх, якая ўплывае на кровазварот і работу сэрца. Акрамя гэтага, у яго дыябет, захворванні сэрца і сасудаў, праблемы з нагамі, кіла пазваночніка і іншыя хранічныя захворванні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 11.06.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 13.08.2024
невядома.
Вырак суда 30.09.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 26.11.2024
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.