Знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці.
Па сутнасці, вядома , што 9 жніўня 2020 г. яна была на працы, увечары пайшла дадому да сваіх бацькоў. Праходзячы міма крамы «Мір прадуктаў», убачыла вялікі натоўп людзей, насупраць якіх стаялі супрацоўнікі міліцыі, узброеныя спецыяльнымі сродкамі.
Валерыі стала цікава, што адбываецца, і яна падышла да людзей. Падчас следства і суда яна тлумачыла, што да ўдзелу ў мерапрыемстве яна нікога не заклікала, як не заклікалі і яе. Казала, што патрапіла туды выпадкова, але пры гэтым, жанчына віну сваю прызнала.
Ірыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у жніўні 2020 года, у выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Жанчына поўнасцю прызнала віну ў раскаянным у зробленым. Як паведаміла прэс-служба пракуратуры, настаўнік нібыта "супрацьпраўнымі паводзінамі падала маладым людзям негатыўны прыклад".
Ірына Мажарская-цяпер ужо былая настаўніца геаграфіі мінскай гімназіі № 25 імя Рымы Шаршнёвай. Яна рыхтавала вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе, была кіраўніцай каманды горада Мінска па геаграфіі. У мінулым годзе адзін з яе вучняў на Алімпіядзе атрымаў дыплом трэцяй ступені па геаграфіі, а адміністрацыя гімназіі выказвала Ірыне словы падзякі за добрую працу.
На "пакаяным відэа" Сафія кажа, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў 2020-ым годзе — а менавіта стаяла на дарозе з плакатам. Па словах сілавікоў, кадры з дзяўчынай знайшлі ў фільме DELFI пра беларускія пратэсты, і таму яна была затрыманая.
Вырак суда 12.09.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Дар'я скончыла фармацэўтычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. А пасля адпрацоўвала ў адной з менскіх аптэк. Меркавана яе затрымалі разам з Алінай Будай .
Інфармацыя пра затрыманне дзяўчыны з'явілася ў праўладных каналах, былі запісаныя “пакаяльныя” відэа, дзе затрыманых абвінавачвалі ў нелаяльным стаўленні да Лукашэнкі і негатыўным стаўленні да расейскіх вайскоўцаў.
Вырак суда 04.09.2023:
Невядома гадоў абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.