Яўген быў асуджаны ў красавіку 2023 года па артыкуле «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Па версіі абвінавачання, ён зняў са школы дзяржаўны сцяг і выкінуў яго ў гурбу. Да суда знаходзіўся пад закладам.
Вырак суда 18.04.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Пасяджэнне апеляцыйнага суда прайшло 16.06.2023. Прысуд уступіў у сілу.
Вядома, што Сяргей на волі, але прыгавор па палітычных артыкулах, месца адбывання пакарання, а таксама дата вызвалення невядомыя праз закрытасць судовай сістэмы ў Беларусі.
Вырак суда 18.04.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Грамадзянін Польшчы. Як атрымалася высветліць , Роберт Томпала жыве ў Беларусі з 90-х, мае від на жыхарства, з'яўляецца сузаснавальнікам ТАА «АрыёнСвіт», кампаніі, якая займаецца пастаўкамі кандытарскіх вырабаў.
Выйшаў на волю ў красавіку 2025 года. Дэпартаваная ў Польшчу прымусова, забарона ўезду ў РБ на 8 гадоў.
Вырак суда 17.04.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Маргарыта — беларуская оперная спявачка. У 2020 годзе яна брала ўдзел у перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай і займалася пытаннямі культуры і нацыянальнай спадчыны ў камандзе Паўла Латушкі і ў Народным антыкрызісным упраўленні.
Падчас гастроляў у Літве восенню 2020 года ў дачыненні да Маргарыты ў Беларусі пачаўся пераслед, пасля чаго яна была вымушана застацца за мяжой.
У сакавіку 2024 года ў рамках спецвытворчасці супраць Маргарыты распачалі крымінальную справу, і ўжо ў чэрвені таго ж года яе завочна асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» – «Рудабельская паказуха», прыгаварыўшы да 6 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 800 базавых велічынь.
Вырак суда 24.06.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.