Удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае ПЗ, адзін са стваральнікаў навукова-адукацыйнага самвыду «Pamylka». Юрый Адамаў вывучаў тэарэтычную фізіку ў БДУ, атрымаў доктарскую ступень у Вялікабрытаніі, вёў даследаванні ў амерыканскіх лабараторыях і ўніверсітэтах.
Паводле праўладных СМІ затрыманы за 24 «ахвяраванні» на адрас экстрэмісцкіх «BySol» і «ByHelp» на агульную суму 1590 долараў. Цяпер узбуджана крымінальная справа.
У лістападзе 2027 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 24.07.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Суд Рагачоўскага раёна палічыў, што Юлія на сваёй агульнадаступнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размяшчала паведамленні і відэазапісы, якія «ўтрымліваюць абразу на адрас прэзідэнта».
02.12.2023 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У студзені, падчас перадвыбарных аблаў Юлію Касцючэнку зноў затрымалі і 22 студзеня судзілі па частцы 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях нібыта за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх матэрыялаў". 5 лютага адбыўся другі суд над Юліяй Касцючэнкай па частцы 2 артыкула 19.11 кап. Хутчэй за ўсё, увесь гэты час Юлія ўтрымлівалася ў зняволенні і ёй проста працягвалі тэрмін адміністратыўнага арышту, прызначыўшы першы раз 15 сутак, а 5 лютага працягнуўшы яшчэ раз арышт. Усяго Юлія прабыла ў ІЧУ 90 сутак, пасля чаго была пераведзена ў СІЗА -3.
3 красавіка 2025 года КДБ Беларусі прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" старонку ў сацсетцы Х з назвай "часцей за ўсё адбываецца". Пры гэтым, датычнай да гэтага "фарміравання" карнікі назвалі Касцючэнку Юлію Віктараўну 5 жніўня 1995 года нараджэння.
Паводле матэрыялаў справы, Вольга Іванчанка размясціла на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» у вольным доступе «тэкст з выявай, які змяшчае загадзя ілжывыя выдумкі, якія ганьбяць Аляксандра Лукашэнку, прыніжаюць яго гонар і годнасць, накіраваныя на падрыў яго аўтарытэту і фармаванне негатыўнага вобразу».
Акрамя гэтага, жанчына размясціла пад пастом з выявай Аляксандра Лукашэнкі "каментары з яго негатыўнай ацэнкай, якія змяшчаюць ненарматыўную лексіку".
У Вольгі ёсць засмучэнне аўтыстычнага спектра. Пасля затрымання яе каля месяца трымалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.
20.06.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена восенню 2024 года.
Вырак суда 21.03.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2022 года і асуджаны за ўдзел у пратэстах, а таксама за перакрыцце дарог 9 жніўня і 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску.
Вызвалены 08.05.2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 23.03.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па версіі дзяржабвінавачання , Дзмітрый Гарбуноў у чэрвені 2021 года ў Інтэрнэце пад фатаграфіяй лідскага міліцыянера Кацілы Антона Анатольевіча напісаў каментар са словам «мудзіла».
Пра Кацілу апазіцыйныя тэлеграм-каналы пісалі, што той удзельнічаў у затрыманні актывіста Вітольда Ашурка (актывіст пазней памёр у калоніі).
Публічная абраза Лукашэнкі, на думку абвінавачання, таксама здарылася ў інтэрнэце, у жніўні 2022 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 17.03.2023:
1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Грамадзянін РФ. Паводле матэрыялаў абвінавачання , Шакіраў у жніўні 2022 года ў прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай тэлеграм-групе (чаце) у мэтах перашкоды законнай дзейнасці супрацоўніка органаў унутраных спраў і з помсты за выкананне начальнікам ГУБАЗіК МУС Карпенкавым Н. М. службовай дзейнасці, наўмысна размясціў каментар, які змяшчае прыметы вербальнай агрэсіі.
09.06.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вядома, што 10 снежня 2022 года Зміцер у стане алкагольнага ап'янення сарваў дзяржаўны сцяг з будынка чыгуначнай станцыі Цэўлі і зламаў дрэўка. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання.
Мужчыну затрымалі. Сваю віну Зміцер прызнаў.
Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 21 красавіка 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.03.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Асуджаны за каментары і рэпосты відэазапісаў у сацсетках, якія нібыта мелі абразлівы і дыскрэдытуючы характар у адносінах да прадстаўнікоў улады Лукашэнкі А.Г.
Ён жа ў пачатку чэрвеня 2022 года незаконна сабраў звесткі аб прыватным жыцці і персанальныя дадзеныя супрацоўніка УУС Мінскага аблвыканкама, пасля чаго апублікаваў іх у Telegram-чаце "Новая Баравая 98%".
Знаходзіўся ў СІЗА-1 пасля суда быў этапаваны ў іншае СІЗА на час чакання апеляцыі. Па рашэнні апеляцыйнага суда Раману паменшылі тэрмін на 6 месяцаў.
Выйшаў на волю зімой 2026 года.
Вырак суда 10.03.2023
4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 16.05.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.